Галоўны дакумент грамадзяніна

Гомельшчына далучылася да Усебеларускай грамадзянска-патрыятычнай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!”.
У Дзень Канстытуцыі 30 лепшым навучэнцам старшыня аблвыканкама Генадзь Салавей урачыста ўручыў пашпарты.

—З гэтага моманту маладыя людзі становяцца паўнапраўнымі грамадзянамі краіны, — адзначыў Генадзь Міхайлавіч. — Сімвалічна, што разам з пашпартам дзеці атрымліваюць і Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь — галоўны дакумент краіны, у якім пазначаны іх правы і абавязкі.

Таксама маладым людзям падарылі маляўнічае выданне “Я — грамадзянін Рэспуб­лікі Беларусь”, вокладку на пашпарт і віншавальную паштоўку. Акрамя гэтага, яны сталі ўдзельнікамі абласнога інтэрнэт-чэленджу “Канстытуцыя для мяне — гэта…”, выступілі побач з дзяржаўным сцягам на 60-метровым флагштоку ля абласнога драмтэатра. Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Канстытуцыі, прайшлі па ўсёй Гомельшчыне — свае першыя пашпарты атрымалі больш за 500 дзяўчат і юнакоў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.