Галоўны крытэрый — гэта добрасумленнасць выканання абавязацельстваў

- 10:54Інфармацыйная гадзіна

У прамове кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі падчас “Вялікай размовы з прэзідэнтам” прагучаў адказ тым, хто любіць займацца інсінуацыямі і фэйкамі. Пра гэта заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк.

“Усе базавыя прынцыпы, пра якія прэзідэнт казаў не адзін раз, былі зноў пацверджаны. Мы пачулі шчырыя адказы на вельмі востра пастаўленыя пытанні. Калі ўсё гэта коратка рэзюмаваць: Беларусь — суверэнная дзяржава, якая вызначае свой вектар развіцця ў адпаведнасці са сваімі нацыянальнымі інтарэсамі. Беларусь паслядоўна выконвае тыя міжнародныя дамоўленасці, якія яна ўзяла на сябе. Беларусь хоча аналагічнага шчырага партнёрства ў адносінах са сваімі найбліжэйшымі суседзямі і далёкай дугой. Галоўны крытэрый — гэта добрасумленнасць выканання тых абавязацельстваў, якія адна краіна бярэ перад іншай”, — сказаў дэпутат.

Паводле яго слоў, вельмі важны акцэнт у выступленні кіраўніка дзяржавы быў зроблены на фундаментальных рэчах, якія адрозніваюць філасофію беларускага народа і яго жыццё. “Гэта базавыя ўстаноўкі, якія грунтуюцца на беларускай Канстытуцыі, сацыяльны характар дзяржавы”, — адзначыў Ігар Марзалюк.

У якасці найважнейшага тэзіса дэпутат адзначыў тэму кансалідацыі нацыі. “Пошук тых рэчаў, якія нас аб’ядноўваюць, робяць моцнай нацыяй, народам і дзяржавай. Акцэнт палітыка нумар адзін быў зроблены менавіта на гэтыя рэчы. Гэта вельмі важна і каштоўна. Гэта ўдар і адказ усім тым, хто любіць займацца інсінуацыямі і фэйкамі, хлусіць пра тое, чаго няма”, — сказаў на заканчэнне Ігар Марзалюк.