Галоўны закон краіны

- 11:34Нам пішуць

15 сакавіка ва ўрачыстай атмасферы ў піянерскай дружыне імя Люсі Сячко Любчанскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мэта — выхоўваць прававую культуру навучэнцаў, садзейнічаць фарміраванню ў іх пазнавальнай цікавасці, творчай актыўнасці.

Піянеры з любоўю і гонарам чыталі вершы пра Радзіму, пра яе законы. Дзеці самі зладзілі выставу кніг. Кожны піянерскі атрад падрыхтаваў аповед аб баявых і працоўных буднях нашай Радзімы. Навучэнцы прыйшлі да высновы, што кожны павінен унесці ўклад у развіццё і прымнажэнне багаццяў Айчыны. Скончылася мерапрыемства калектыўным выкананнем гімна Рэспублікі Беларусь.

Іна КАМОРНІК,
педагог-арганізатар Любчанскай сярэдняй школы Навагрудскага раёна.