У Вілейцы прайшло абласное свята, прысвечанае Дню настаўніка.
Сёння быць настаўнікам — ганарова і адказна. На гэтым, віншуючы педагогаў вобласці з прафесійным святам, зрабіў акцэнт начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко.
“Сёння ў Мінскай вобласці 29 000 педагогаў, — адзначыў М.Башко. — У сістэме дашкольнай адукацыі рэгіёна 8400 педагогаў. Менавіта яны вызначаюць далейшую траекторыю развіцця малышоў і разам з бацькамі закладваюць у іх самыя добрыя і важныя якасці. Педагогі, якія працуюць ва ўстановах дашкольнай адукацыі, развіваюць у дзетках самыя важныя якасці, яны вучаць іх спазнаваць свет. Усё гэта пацвярджае той факт, што менавіта з настаўніка ўсё пачынаецца, а значыць, настаўнік — самая важная прафесія”.
Чытайце ў святочным нумары ад 30 верасня 2022 года матэрыял Наталлі Сахно.