Гавары са мной па-беларуску: бацькі школьнікаў са Століншчыны ўдасканальваюць свае моўныя навыкі

Педагогаў Аздаміцкай сярэдняй школы Столінскага раёна з бацькамі навучэнцаў аб’яднаў шэраг праектаў па вывучэнні роднай мовы. Ініцыятывы сталі падмуркам для выхаваўчых мерапрыемстваў з дзецьмі.