Гавораць дэлегаты Х з’езда Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі

Ірына Віктараўна БА­ДЗЮЛЯ, старшыня Рэчыцкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі:

— Рэчыцкая раённая арганізацыя галіновага прафсаюза прадстаўляе шматпрофільную сістэму ўстаноў адукацыі, у якую ўваходзяць 87 пярвічных прафсаюзных арганізацый, а значыць, мы застаёмся адной з самых шматлікіх у Гомельскай вобласці. У нашай арганізацыі сёння ахоп прафсаюзным членствам складае 99,3%, 77% пярвічных прафсаюзных арганізацый стабільна забяспеч­ваюць 100%-нае членства.

Асноўны акцэнт мы ставім на матывацыйную работу, якая выяўляецца,у прыватнасці, праз сістэму калектыўна-дагаворных адносін. У новае раённае пагадненне на 2019—2022 гады звыш норм, устаноўленых абласным пагадненнем, мы ўнеслі шэраг дадатковых пазіцый, пашырыўшы тым самым прававыя і сацыяльна-эканамічныя гарантыі членаў прафсаюза.

Безумоўна, моцным матывацыйным фактарам можна лічыць работу грамадскіх камісій па ахове працы. Штогод у жніўні Рэчыцкая раённая арганізацыя ў поўным складзе ­ўдзельнічае ў кампаніі па прыёмцы ўстаноў да пачатку новага навучальнага года. На кантролі — пытанні па наяўнасці і абсталяванні пакояў для прыёму ежы, санітарна-бытавых умоў, выяўленне траўманебяспечных аб’ектаў. У выніку маніторынгу райкам прафсаюза толькі ў 2019 годзе выявіў каля 115 эпізодаў. Установам былі дадзены адпаведныя рэкамендацыі.

Па выніках мінулых гадоў Рэчыцкі раён па ўзроўні зарплаты заўсёды апярэджваў сярэдні паказчык па Гомельскай вобласці ў частцы аплаты працы педагагічных работнікаў і настаўнікаў. Але мы стабільна адставалі па агульным паказчыку ў галіне. Асноўную прычыну заўсёды вызначалі адну — большасць работнікаў атрымлівалі даплаты да мінімальнай заработнай платы.

Адной з задач, якія па­ставіла Рэчыцкая раённая справаздачна-выбарная канферэнцыя, з’яўляецца аб’яднанне намаганняў наймальнікаў і прафсаюза з мэтай камфортнага і бесканфліктнага пераходу на новую сістэму аплаты працы. На бягучы момант для гэтага зроблена нямала. Адміністрацыя аддзела адукацыі пры актыўнай падтрымцы райкама прафсаюза неаднаразова праводзіла мэтавыя семінары з наймальнікамі і прафсаюзным актывам устаноў адукацыі. У свой час былі ўнесены змяненні і дапаўненні ў раённае пагадненне і калектыўныя дагаворы па шэрагу пазіцый, якія закранаюць умовы матэрыяльнага стымулявання працы. Арганізавана сумеснае правядзенне гарачай лініі, прадстаўнікі бухгалтарскай службы і адміністрацыя аддзела адукацыі сумесна са старшынёй райкама прафсаюза правялі сустрэчы з працоўнымі калектывамі на месцах, аператыўна праясніўшы сітуацыю як у цэлым па сіс­тэме налічэння зарплаты, так і індывідуальна па асобных работніках.

У 2017 годзе мы правялі ІІІ злёт ветэранаў педагагічнай працы. Цырымоніяй ушанавання было ахоплена 90 педагогаў, людзей розных пасад, ад кіраўніка да радавога гурткоўца. А ў 2016 годзе мы правялі ўжо трэці злёт педагагічных дынас­тый Рэчыцкага раёна пачынаючы з 2012 года.

Старшыні пярвічных арганізацый свайго роду ідэолагі, і ім адведзена функцыя правя-дзення растлумачальнай работы ў калектывах. Узрастае роля навучання прафсаюзнага лідара. У Рэчыцкай раённай арганізацыі склалася ўстойлівая прак­тыка правядзення штогадовых жнівеньскіх секцый, на якіх мы падводзім вынікі за мінулы навучальны год, вызначаем актуальныя задачы на новы перыяд і не толькі. У сістэме навучання выкарыстоўваем такія прыёмы, як рабочыя нарады, дыстанцыйныя інтэрнэт-семінары, школу настаўніцтва для нядаўна выбранага прафактыву.

Навучаючы прафсаюзны актыў, я акцэнтую ўвагу не на цяжкасцях прафсаюзнай работы, а на яе прывабнасці: атрыманне новых ведаў, напрацоўка ўнікальнага асабістага вопыту, пашырэнне кола сувязей і кантактаў, набыццё аўтарытэту асаблівай якасці сярод сваіх калег.

Важным таксама лічу тое, што ў раённым пагадненні, у калектыўных дагаворах закла­дзена норма аб матэрыяльным стымуляванні старшыні на выкананне ім грамадскай работы. Пры сустрэчах з кіраўнікамі, наведваючы ўстановы, заўсёды цікаўлюся якасцю работы старшыні прафкама і стараюся ўплываць на змяненне матэрыяльнай ацэнкі ў станоўчы бок.

Раман Валянцінавіч ЧУЛЬ, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі:

— Работа з моладдзю — важны кірунак у сістэме дзейнасці прафсаюзаў. З мэтай выкарыстання інавацыйнага патэнцыялу мола­дзі і фарміравання перспектыўнага рэзерву кадраў у студзені 2016 года быў створаны Мала­дзёжны савет галіновага прафсаюза, а 3 лютага 2016 года — Маладзёжны савет Брэсцкай абласной арганізацыі галіновага прафсаюза. Увайшлі прадстаўнікі моладзі і ў склад Маладзёжнага савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Брэст і Баранавічы як культурная і маладзёжная сталіцы практычна штогод станавіліся пляцоўкамі па правядзенні прафсаюзных форумаў і фестываляў. Гэта “Валанцёрства на карысць грамадства”, парад студэнцкай моладзі Брэста “Наш арыенцір: ВЯСНА — СТУДЭНЦТВА — ПОСПЕХ!”, “Творчы актывіст ХХІ стагоддзя”, сумеснае пасяджэнне абласных Савета ветэранаў працы галіны і Маладзёжнага савета (верасень 2018 г.) і г.д.

Яркім прыкладам сацыяльнага партнёрства з’яўляецца рэспубліканскі агляд-конкурс, што праводзіцца пад эгідай ЦК прафсаюза, на лепшую пастаноўку сумеснай работы ўстаноў вышэйшай адукацыі і аргструктур прафсаюза ў студэнцкіх інтэрнатах, які праведзены ў 2016 годзе і праводзіцца ў цяперашні час.

Пад эгідай ФПБ і ЦК галіновага прафсаюза мы ўдзельнічалі ў Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у Сочы, Міжнародным прафсаюзным адукацыйным форуме “ТЕМП. Трудом Едина Молодежь Проф­союзов”, народна-патрыятычным праекце “Мы — разам!”, рэспубліканскай акцыі “Павіншуем маму разам!”, конкурсе на пастаноўку сумеснай работы кіраўніцтва ўніверсітэта і прафкамаў студэнтаў у інтэрнатах, народным праекце “Я = Беларусь”, фестывалі “Працоўныя таленты”, “Беларускі майстар”. У 2016 го­дзе Ірына Замулка, студэнтка ­Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А.С.Пушкіна, а ў 2018 го­дзе Валерый Чулкоў, педагог дадатковай адукацыі Цэнтра мала­дзёжнай творчасці Брэста, годна прадставілі прафсаюз у фіналах гала-канцэртаў “Новыя імёны Беларусі”.

У полі дзейнасці Мала­дзёжных саветаў — рэгулярнае правядзенне маніторынгаў забяспечанасці іншагародніх навучэнцаў месцамі ў інтэрнатах, стану ўнутрыпрафсаюзнай дысцыпліны ў пярвічных прафсаюзных арганізацыях, правядзення навучання па пытаннях заканадаўства аб працы, аховы працы і па тэхніцы бяспекі з членамі студэнцкіх атрадаў.

Прафсаюзныя арганізацыі студэнтаў і работнікаў БрДУ імя А.С.Пушкіна правялі шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне безбар’ернага асяроддзя ва ўніверсітэце: размешчаны папераджальныя знакі-наклейкі і супрацьслізготныя палосы.

Прэзідыум ЦК галіновага прафсаюза ўводзіць за­ахвочвальныя выплаты навучэнцам з ліку прафсаюзных актывістаў. Назначаліся таксама выплаты абласных і пярвічных прафсаюзных арганізацый (з 2015 па 2019 год толькі прэзідыум Брэсцкага абкама прафсаюза ўвёў 120 выплат).

У Год навукі прадстаўнікі Маладзёжнага савета паўдзельнічалі ў рабоце круглага стала ў рамках падрыхтоўкі да ІІ з’езда вучоных Рэспублікі Беларусь у будынку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а прафсаюзны камітэт студэнтаў і рэктарат нашага ўніверсітэта ўручылі студэнтам спецыяльныя прэміі “За дасягненні ў НДРС-2017”.

На афіцыйным сайце ­Брэсцкай абласной арганізацыі прафсаюза створаны раздзел “Работа з моладдзю”. Маладзёжныя мерапрыемствы рэгулярна адлюстроўваюцца ў электроннай версіі рэспубліканскай газеты ЦК прафсаюза “Студэнты і прафсаюз — разам!”. У сацыяльных сетках моладзь даведваецца аб прафсаюзных праектах і мерапрыемствах. На асаблівым месцы стаялі рэспубліканскі конкурс інфармацыйных стэндаў “ПроДВИЖЕНИЕ-2016”, рэгіянальныя конкурсы на лепшую інтэрнэт-старонку і матывацыйны буклет.

Маладзёжны прафактыў ­Брэста ў 2015 і 2016 гадах рэалізаваў міжнародныя патрыятычныя праекты “Полымя Перамогі” з прафсаюзным камітэтам студэнтаў і аспірантаў Тульскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Праведзены шматлікія турыстычна-адукацыйна-экскурсійныя праграмы разам прафсаюзным тураператарам “Беларустурыст” і маладзёжнымі прафкамамі ­Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага і Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэтаў у Любліне, Варшаве, Кракаве, Беластоку, Луцку, Львове. У адкрытым фармаце праходзіць узаемадзеянне БрДУ імя А.С.Пушкіна і прафкама студэнтаў з дабрачынным фондам Aiutiamoli a vivere (Італія) па сацыяльнай падтрымцы сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Шчырую цікавасць моладзі выклікалі мерапрыемствы рэгіянальнага этапу турысцкага форуму “ПРАФТУР-2019”, які адбыўся на базе гасцінічнага комплексу “Беларусь” у Брэсце.

Моладзь галіны актыўная ў спартыўна-аздараўленчых мерапрыемствах. У верасні 2018 года адбыліся маладзёжны велапрабег, прысвечаны 70-годдзю ­Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, вясеннія лёгкаатлетычныя кросы 2018 і 2019 гг., прысвечаныя Першамаю з удзелам мола­дзі Брэста. На працягу чэрвеня 2019 года прадстаўнікі моладзі і працоўных калектываў актыўна наведвалі спартыўныя спаборніцтвы ў рамках ІІ Еўрапейскіх гульняў.

Абмен вопытам маладзёжных лідараў стаў магчымы дзякуючы іх удзелу ў рэспубліканскіх трэнінгах “Прасоўванне прафсаюзаў у сацыяльных сетках” і “Моладзь і рынак працы”, арганізаваных Рэспубліканскім вучэбна-метадычным цэнтрам прафсаюзаў Міжнароднага ўніверсітэта “МІТСО”, сустрэчам з кіраўніцтвам ФПБ і галіновага прафсаюза, знаёмству з работай пярвічных прафсаюзных арганізацый УП “МІНГАЗ”, “Кандытарская фабрыка “Слодыч”, “Атлант”, “Камунарка”, “Спартак”, “Контэ Спа” і многіх іншых. Папоўніць свой багаж ведаў моладзь таксама змагла ў рамках праведзеных прафсаюзных урокаў, прысвечаных 115-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі і “Беларускаму прафсаюзу работнікаў адукацыі і навукі — 95”.

Вера Віктараўна ГРЫШЭЧКА, старшыня Гро­дзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі:

— Як член Прэзідыума ЦК магу сказаць, што выбудавана і прынята ўсімі сістэма адзіных патрабаванняў і падыходаў па ўсіх кірунках работы арганізацыйных структур прафсаюза.

Рашэнне VII з’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі па стварэнні пярвічных прафсаюзных арганізацый у працоўных калектывах незалежна ад формы ўласнасці мы штогод выконваем.

За справаздачны перыяд у Гродзенскай абласной галіновай арганізацыі прафсаюза створана 50 новых “пярвічак”. У 2015 го­дзе ўпершыню створана прафсаюзная арганізацыя ва ўстанове недзяржаўнай формы ўласнасці, цяпер іх ужо 7. Ахоп прафсаюзным членствам складае 98,6%. Наш рэзерв — каля 600 чалавек, якія працуюць у сістэме адукацыі, але па розных прычынах не з’яўляюцца членамі прафсаюза.

Падчас справаздачна-выбарных сходаў і канферэнцый, якія адбыліся, работа ўсіх прафсаюзных камітэтаў прызнана здавальняючай.

Адбылася змена 25,6% старшынь пярвічных, 6 тэрытарыяльных прафсаюзных арганізацый. На змену вопытным прафсаюзным лідарам выбраны новыя людзі, якія карыстаюцца аўтарытэтам у калектывах, валодаюць інфармацыйнымі тэхналогіямі, неабыякавыя да праблем членаў прафсаюза. Для іх хуткага і прадукцыйнага ўключэння ў работу абласной прафсаюзнай арганізацыі неабходна сістэмнае навучанне. Для нядаўна выбраных старшынь тэрытарыяльных арганізацый правялі семінар-нараду, арганізавалі двухдзённую стажыроўку на базе раёнаў, якімі кіруюць вопытныя старшыні. Ва ўсіх раёнах працуюць школы прафсаюзнага актыву.

Праз сістэму Гродзенскага сектара Міжнароднага ўніверсітэта “МІТСО” навучаны 79% нядаўна выбраных старшынь пярвічных прафсаюзных арганізацый і 51% грамадскіх інспектараў па ахове працы. Усяго за пяць гадоў прайшлі навучанне 1005 старшынь пярвічных прафсаюзных арганізацый і 1442 грамадскія інспектары. Накіроўваем штатных работнікаў і прафсаюзны актыў на курсы МІТСО. Для штатных работнікаў тыдзень навучання прымальны, а для рэзерву і прафсаюзнага актыву, якія працуюць на грамадскіх пачатках, лічу, што доўга. Трэба не толькі аплаціць навучанне, але ўпэўніць наймальніка знайсці і аплаціць замену спецыялісту па асноўнай рабоце.

У гэтым годзе мы ўсе праводзілі справаздачна-выбарную кампанію з улікам патрабаванняў новых дакументаў: Кан­цэпцыі кадравай палітыкі ФПБ і Інструкцыі па правя­дзенні справаздач і выбараў. Хачу выказаць шэраг прапаноў на аснове асаблівасцей нашай галіны. Так, пры падборы кандыдатур старшынь пярвічных прафсаюзных арганізацый складана вытрымаць патрабаванне аб наяўнасці вопыту работы, не меншага за адзін год,  у складзе выбарнага прафсаюзнага органа, у малаколькасных арганізацыях — нават патрабаванне наяўнасці стажу работы ў арганізацыі, не меншага за два гады.

Ёсць пытанне і па вылучэнні кандыдатур кіраўнікоў, іх намеснікаў. У абсалютнай большасці выпадкаў прафсаюзны камітэт вылучае іх са свайго складу нават там, дзе па выніках маніторынгу мы бачым, што неабходна змена. Думаю, што ў прафсаюзнага камітэта павінен быць абавязак вывучэння меркавання членаў прафсаюза па кандыдатурах старшыні і намесніка і інфармавання сходу і вышэйшых арганізацый.

Павелічэнне сярэдняй заработнай платы работнікаў сіс­тэмы адукацыі ў вобласці ў руб­лях і ў пераліку ў эквіваленце склала: у 2015 годзе — $242,4, па выніках 2019 года — $364,9. Але, на жаль, суадносіны сярэдняй заработнай платы работнікаў адукацыі і сярэдняй заработнай платы ўсіх работнікаў вобласці ў 2015 годзе складалі 76%, а ў 2019 — 70,4%.

У лютым гэтага года работнікі бюджэтных арганізацый атрымалі заработную плату ў адпаведнасці з новымі ўмовамі аплаты працы. Нягле­дзячы на вялікую растлумачальную работу прафсаюзных спецыялістаў і спецыялістаў ўпраўленняў і аддзелаў па адукацыі ў працоўных калектывах, пытанняў узнікае многа. Абсалютная большасць з іх знімаецца на месцах, частка — падчас гарачых ліній і маніторынгаў. Але ёсць пытанні, якія можна зняць толькі шляхам унясення карэктываў у нарматыўныя дакументы. Перш за ўсё гэта тычыцца ўстанаўлення тарыфных разрадаў па пасадах бухгалтара, эканаміста і юрысконсульта. Гэта ў абсалютнай большасці спецыялісты з вышэйшай адукацыяй. Пры стажы работы да пяці гадоў, надбаўцы па кантракце, 5% прэміі, іх заработная плата ніжэйшая за мінімальную.

У складанай сітуацыі апынуліся кіраўнікі ўстаноў адукацыі. Надбаўка за спецы­фіку работы ў сферы адукацыі ім устаноўлена ў памеры 30%, як настаўнікам без катэгорыі. А гэтыя пасады займаюць лепшыя работнікі, як правіла, з першай і вышэйшай катэгорыямі, таму павышэнне павінна быць хаця б на ўзроўні першай катэгорыі. Думаю, што неабходна павялічыць і працэнт надбаўкі па кантрактах.

Рабоце па напаўненні кантрактаў сумесна з сацыяльнымі партнёрамі ў справаздачным перыядзе мы ўдзялілі шмат увагі. Значныя паляпшэнні адбыліся ў частцы ўстанаўлення дадатковых заахвочвальных мер стымулявання працы. Па выніках 2014 го­дзе павышэнне тарыфнай стаўкі было прадугледжана ў 41,9% кантрактаў, то ў 2019 годзе — у 95,6%. Значна, на 20,8%, вырасла коль­касць кантрактаў з павышэннем стаўкі ад 30 да 50%, і значна зменшылася (на 11,9%) колькасць кантрактаў з павышэннем стаўкі да 3%.

У 99,7% кантрактаў прадугледжаны дадатковы за­ахвочвальны адпачынак з захаваннем заработнай платы да пяці каляндарных дзён. Нязначна, але ў 2019 годзе зменшылася колькасць кантрактаў, заключаных на 1 год, і павялічылася колькасць кантрактаў, заключаных на пяць гадоў.

Вялікую ўвагу сумесна з галоўным упраўленнем адукацыі, абласным інстытутам развіцця адукацыі ўдзяляем рабоце з моладдзю. За кожным маладым спецыялістам замацоўваецца настаўнік. Згодна з калектыўнымі дагаворамі аказваецца матэрыяльная дапамога на кампенсацыю затрат на найм жылога памяшкання і праезд да месца работы.

Прымаюцца неабходныя меры па забеспячэнні жыллём. Гродзенскі гаркам прафсаюза разам з аддзелам адукацыі гарвыканкама вядуць улік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па месцы работы. За пяць гадоў з падтрымкай дзяржавы пабудавана 130 кватэр для работнікаў сістэмы адукацыі горада. Актыўна працуюць па выдзяленні месцаў у інтэрнатах розных арганізацый Гродна і Навагрудскі раён, арэнднага жылля — Воранаўскі і Астравецкі раёны, ГрДУ імя Янкі Купалы. У 2019 го­дзе 30 маладым спецыялістам у Астраўцы дадзена арэнднае жыллё. Усім ім на ўладкаванне аказана матэрыяльная дапамога ЦК у памеры 350 рублёў.

Удзельнічаем у штогадовых, якія сталі ўжо міжнароднымі, фестывалях педагагічных ідэй “Прызванне — педагог”, летняй “Школе маладога педагога”. У 2018 годзе ўстаноўлена штогадовая прэмія “Паспяховы старт”. З гэтага года ўведзена штогадовая прэмія для настаўнікаў мола­дзі “Лідар настаўніцтва”. Замацаванне маладых спецыялістаў за апошнія тры гады складае ў сярэднім 70%.

Юлія Міхайлаўна ДЖАНДАРАВА, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі гімназіі № 3 Віцебска імя А.С.Пушкіна:

— Дзейнасць пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі гімназіі № 3 Віцебска, якую я прадстаўляю, накіравана на актыўны ўдзел у жыцці і развіцці ўстановы, стварэнне бяспечных умоў працы, абарону правоў і інта­рэсаў работнікаў, арганізацыю іх адпачынку, культурнага вольнага часу і аздараўлення.

Гімназія — гэта творчы калектыў прафесіяналаў-адна­думцаў, 82% педагогаў якога маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі. Пярвічная прафсаюзная арганізацыя аб’ядноўвае ў сваіх радах 161 чалавека. Ахоп прафсаюзным членствам складае 100%.

У прафкам выбраны 8 чалавек. Усю сваю работу ён арганізоўвае на прынцыпах сацыяльнага партнёрства і супрацоўніцтва з кіраўніцтвам гімназіі, вырашаючы ўсе пытанні шляхам дыялогу ў інта­рэсах работнікаў. Мы задаволены тым, што ў нашай установе сацыяльнае партнёрства набыло рэальныя абрысы і з кожным годам напаўняецца ўсё больш глыбокім зместам.

Важным складнікам нашай работы з’яўляецца стварэнне і падтрыманне ў працоўным калектыве здаровай маральна-псіхалагічнай атмасферы. Вядома, што высокі ўзровень працоўнай дысцыпліны — гэта адзін з найважнейшых прыярытэтаў маральна-псіхалагічнага мікраклімату, наглядны паказчык яго маральнага здароўя. Прафкам разам з адміністрацыяй удзельнічае ў кантролі за выкананнем Правіл унутранага працоўнага распарадку, імкнецца пераарыентаваць з прымусу на матывацыю добрасумленнай працы, зацікаўленасці ў яе выніках.

Пытанні аховы працы — прыярытэтны напрамак у рабоце прафсаюзнай арганізацыі і найважнейшы паказчык у ацэнцы якасці сістэмы сацыяльнага партнёрства. У нас створаны кабінет, аформлены стэнд па ахове працы, рэгулярна праводзяцца дні аховы працы, навучанне і праверка ведаў работнікаў. Як вынік — у справаздачны перыяд у гімназіі не зарэгістравана выпадкаў вытворчага траўматызму. Наша ўстанова ў 2017 годзе стала пераможцай штогадовага абласнога агляду-конкурсу па ахове працы ў намінацыі “Лепшы кабінет па ахове працы”, у 2018 годзе — “Лепшая грамадская камісія па ахове працы”.

Сёння ў прафсаюзным руху няма ні адной “пярвічкі”, якую б не хвалявалі праблемы прыцягнення ў свае рады моладзі, якая працуе. Хачу выказаць словы ўдзячнасці калегам з устаноў вышэйшай адукацыі за матывацыйную работу па ўцягненні студэнцкай моладзі ў галіновы прафсаюз. За апошнія пяць гадоў усе маладыя спецыялісты — выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава, мінскіх лінгвістычнага і педагагічнага ўніверсітэтаў, якія папоўнілі рады педагогаў нашай гімназіі, — з’яўляюцца членамі прафсаюза.

У сваёй рабоце прафкам выкарыстоўвае разнастайныя формы работы. У галіне абароны сацыяльна-эканамічных і працоўных правоў — гэта падрыхтоўка прапаноў і ­ўдзел у перамовах па заключэнні калектыўнага дагавора, аказанне дапамогі работнікам у павышэнні кваліфікацыі, педагагічнага майстэрства праз ­удзел у метадычных і навукова-практычных семінарах, круглых сталах, майстар-класах.

З мэтай умацавання міжнароднага супрацоўніцтва галіновых прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі маладыя члены прафсаюза з устаноў адукацыі Акцябрскага раёна прадстаўлялі Віцебскую вобласць у міжнародным форуме “Прафсаюз без меж”.

У 2015—2016 гадах прафсаюзны актыў гімназіі наведаў установы адукацыі Латвіі і Чэхіі, дзе меў магчымасць пазнаёміцца з перадавым вопытам работы. Пазней мы мелі гонар прыняць у сябе ў гімназіі з візітам у адказ дэлегацыю дэпартамента адукацыі педагагічнай грамадскасці Рэзекненскага краю Латвіі.

Адным з напрамкаў інфармацыйнай работы з’яўляецца якасная і своечасовая арганізацыя нагляднай агітацыі. Вось чаму прафкам гімназіі ўдзяляе прыярытэтную ўвагу функцыянаванню прафсаюзнага стэнда і сайта ўстановы, іх пастаяннаму напаўненню актуальнымі для работнікаў матэрыяламі. Атрымала распаўсюджанне ў нашай установе адукацыі і такая форма работы, як правя­дзенне прафсаюзных урокаў, якія праходзяць у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “КРОК”.

Для папулярызацыі сваёй работы, інфармавання членаў прафсаюза ў сваёй дзейнасці прафсаюзны камітэт гімназіі прымяняе і новыя інфармацыйныя тэхналогіі — прысутнасць у папулярных сацыяльных сетках “Інстаграм”, “Аднакласнікі”, “Фэйсбук”.

Мы з вамі знаходзімся напярэдадні важнай у жыцці нашай дзяржавы грамадска-палітычнай падзеі — выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Разумеючы значн­асць электаральных кампаній для будучыні нашай Радзімы, прафактыў нашай прафсаюзнай арганізацыі актыўна ­ўдзельнічае ў іх. Так, да работы выбарчых камісій у час правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання было далучана 35 членаў нашай пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі.