ГДУ імя Ф.Скарыны абараніў пазіцыі

- 10:05Навіны рэгіёнаў

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт увайшоў у чацвёрку лепшых беларускіх УВА па даных рэйтынга Webometrics.

Рэйтынгі ўніверсітэтаў — гэта сучасны інструмент інтэграцыі УВА ў сусветную адукацыйную прастору. Нядаўна быў абноўлены адзін з самых буйных міжнародных рэйтынгаў устаноў вышэйшай адукацыі — Webometrics.

Гэтым разам рэйтынг складаўся па новай методыцы: раней універсітэты ацэньваліся па чатырох індыкатарах, цяпер — па трох. Асноўныя крытэрыі ацэнкі — прысутнасць універсітэта ў інтэрнэце і цытаванасць публікацый навукоўцаў.

Нягледзячы на гэтыя змены, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны абараніў свае пазіцыі і зноў заняў 4-е месца сярод беларускіх УВА, а таксама стаў першым сярод рэгіянальных устаноў вышэйшай адукацыі. У сусветным рэйтынгу ГДУ займае 3608 месца і ўвахо­дзіць у 12% лепшых навучальных устаноў. Усяго ў рэйтынгу Webometrics улічана каля 30 тысяч устаноў вышэйшай адукацыі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.