Геаметрыя для першакласнікаў і не толькі

- 11:03Портфолио

Удзел у праекце “Выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў для развіцця інтэлектуальных уменняў на І ступені адукацыі” стаў стымулам для ўдасканальвання педагагічнага майстэрства настаўнікаў пачатковых класаў Стайскай сярэдняй школы Лепельскага раёна Віцебскай вобласці і стварэння эфектыўнай сістэмы заданняў з прымяненнем электронных адукацыйных рэсурсаў пры засваенні зместу вучэбнага прадмета “Матэматыка”.

Ствараючы сістэму заданняў для кожнага класа, педагогі зыходзілі з прынцыпаў рознабаковага развіваючага ўздзеяння, дзейнаснага падыходу да навучання, узаемасувязі зместавых ліній вучэбнага прадмета, інтэграцыі вучэбнай матэматычнай тэорыі і практыкі рашэння тэкставых задач з прыкладным зместам, спалучэння гульнявой і вучэбна-пазнавальнай дзейнасці. Безумоўна, асноўнае месца ў змесце вучэбнага прадмета “Матэматыка” на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі адводзіцца арыфметычнаму матэрыялу. Аднак важным з практычнага пункту гледжання з’яўляецца знаёмства з геаметрычнымі фігурамі, навучанне вымярэнню велічынь, фарміраванне прасторавых уяўленняў.

Прычынай многіх памылак ва ўспрыманні і адрозненні малодшымі школьнікамі геаметрычных фігур пры выкананні заданняў з геаметрычным матэрыялам з’яўляецца сітуацыйнасць звароту да геаметрычнага зместу. Таму эфектыўнаму развіццю прасторавага мыслення спрыяе мэтанакіраванае і сістэматычнае ўключэнне разнастайных заданняў з геаметрычным матэрыялам. Вось некалькі відаў заданняў.

 

Урок “Геаметрыя”