Германія: у краіне зафіксавана рэкордная колькасць замежных студэнтаў

- 17:06Паралелі, Рознае

Прычым палова з іх застаецца ў краіне пасля заканчэння ўніверсітэта — гэта значна больш, чым меркавалася раней.

Даследаванне Міністэрства адукацыі і Нямецкага акадэмічнага сэрвісу па абмене студэнтамі (DAAD) паказала, што не толькі ЗША і Вялікабрытанія могуць пахваліцца вялікай колькасцю студэнтаў, але і Германія, паведамляе партал The Local.
У зімовым семестры 2013/2014 навучальнага года ў нямецкіх універсітэтах налічвалася звыш 300 тысяч чалавек з розных краін. Гэта больш, чым у 2013 годзе (282 тысяч), і значна больш, чым дзесяць гадоў назад (246 тысяч).
У 2013 годзе каля 30% замежных студэнтаў у Германіі былі выхадцамі з краін Азіі, а больш за 55% — з Еўропы. Паводле справаздачы, у 2011 годзе замежныя навучэнцы выдаткавалі ў Германіі 1,5 млрд еўра і заплацілі падаткаў на 400 млн еўра.