Героі побач з намі

- 16:39Нам пішуць

Забыцца на гераічнае мінулае Радзімы — пазбавіцца будучыні. Добрай традыцыяй у вучняў сярэдняй школы № 5 Навагрудка стала наведванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы. З нагоды 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь цімураўскі атрад школы разам з дырэктарам Анжалікай Іванаўнай Рэдзька павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ксенію Іванаўну Сліжнікаву са святам.

Ветэран падзялілася з піянерамі ўспамінамі пра сваю гераічную маладосць. На фронт Ксенія Іванаўна пайшла ў 17 гадоў і была мінамётчыцай 454-га зенітнага палка Другога Украінскага фронту. За мужнасць і гераізм ветэран узнагарождана ордэнам Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі “За абарону Каўказа”, “За перамогу над Германіяй” і інш. Вучні дзякавалі Ксеніі Іванаўне за цікавыя ўспаміны і зычылі моцнага здароўя, душэўнай цеплыні і добрага настрою. Ветэран у сваю чаргу пажадала вучням мірнага неба і поспехаў у вучобе.

Таццяна САЗАНОВІЧ,
педагог-арганізатар сярэдняй школы № 5 Навагрудка.