Гэты Дзень Перамогі!

- 14:31Нам пішуць

Для нашай краіны 9 Мая напоўнена асаблівым сэнсам. Гэта святая памяць аб загінулых на палях бітваў, памерлых ад ран у мірны час, гэта даніна павагі ветэранам. І вось таму важна, каб дзеці ўжо з першага класа ведалі і разумелі, памяталі подзвігі герояў: яны паміралі за нашу будучыню і мірнае неба.

Напярэдадні вялікага свята ў 1 класе Клайшанскай базавай школе прайшло класнае мерапрыемства “Яны змагаліся за Радзіму”. У выкананні юных чытальнікаў і вакалістаў прагучалі вершы і песні аб вайне і міры. Пра подзвіг беларускага народа дзеці глядзелі фільм “Дзякуй дзеду за Перамогу”, прэзентацыю “Піянеры-героі”. Яны былі здзіўлены, што вялікі ўклад у перамогу над фашызмам унеслі жанчыны і нават дзеці.

У хвіліну маўчання першакласнікі схілілі галовы. Са свечак яны выклалі слова “Памятаем”, аддаючы даніну павагі і памяці тым героям, якія загінулі за нашу Радзіму.

Кульмінацыяй мерапрыемства стала клятва маленькіх патрыётаў. Яны далі абяцанне быць годнымі, мужнымі сынамі і дочкамі сваёй краіны.

Марыя КАСПАРЭВІЧ,
класны кіраўнік 1 класа Клайшанскай базавай школы Воранаўскага раёна.