Гімназія № 3 Магілёва ў 2024 г. адзначыць 235 гадоў. З якімі здабыткамі ўстанова падыходзіць да знакавай даты

- 12:07Приложение, Школа управления

Гімназія № 3 Магілёва з багатай гісторыяй, даўнімі традыцыямі і сучаснай базай для навучання і выхавання. Размешчана ў гістарычным цэнтры горада, заўсёды навідавоку, таму трымаць марку даводзіцца 24 гадзіны ў суткі. І дырэктару гімназіі не пазайздросціш, але Міхаіл Якубук — яшчэ і настаўнік гісторыі, таму выдатна разумее каштоўнасць сваёй установы і ступень адказнасці за яе захаванне і развіццё.

— Міхаіл Анатольевіч, у наступным годзе вашай гімназіі споўніцца 235 гадоў. З якімі здабыткамі і дасягненнямі падыходзіце да такога важкага юбілею?

— У гімназіі фарміруецца маладое пакаленне, для якога імкненне да авалодання ведамі з’яўляецца пастаяннай жыццёвай устаноўкай. Культура і выхаванасць, шырыня эрудыцыі і імкненне да лідарства, здольнасць прымаць адказныя рашэнні, патрыя­тызм і гордасць за сваю Айчыну — гэтыя жыццёвыя каштоўнасці гімназія імкнецца сфарміраваць у моладзі за гады навучання. Аўтарытэт гімназіі і яе настаўнікаў у соцыуме высокі. На сёння вучнёўскі калектыў — гэта 1128 навучэнцаў. У нас арганізавана вывучэнне на павышаным узроўні рускай мовы, англійскай мовы, матэматыкі, хіміі, біялогіі. Сетка дадатковых адукацыйных паслуг дазваляе павысіць узровень ведаў вучняў на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

Павышае якасць адукацыйнага працэсу добра развітое інфармацыйна-адукацыйнае асяроддзе гімназіі. У рабоце выкарыстоўваюцца 126 камп’ютараў, 16 ноўтбукаў, 43 шматфункцыянальныя прыстасаванні, 8 прынтараў, 8 інтэрактыўных дошак, 4 мультыборды, 12 тэлевізараў, 9 праектараў, 1 электронны фліпчарт. Да інтэрнэту падключаны практычна ўсе кабінеты. Матэрыяльна-тэхнічная база пастаянна мадэрнізуецца.

Пра якасць работы настаўнікаў і вучняў сведчаць шматлікія перамогі ў алімпіядах, інтэлектуальных і творчых конкурсах. Толькі ў бягучым навучальным годзе нашы гімназісты заваявалі 18 дыпломаў абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, 6 дыпломаў (стапрацэнтны вынік) гарадскога этапу конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі), 4 дыпломы абласнога. На нашым рахунку дыплом І ступені міжнароднай гуманітарнай алімпіяды “Кітайскі мерыдыян”, арганізаванай пасольствамі КНР і РФ і паўднё­ва-заходнім універсітэтам Чунцын (Кітай). Нашы навучэнцы неаднаразова станавіліся лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. 6 навучэнцаў узнагароджаны прэміяй пасла КНР за поспехі ў вывучэнні кітайскай мовы.

Чытайце матэрыял Вольгі ДУБОЎСКАЙ у дадатку «Школа кіравання» ў нумары ад 17 лютага 2023 года.