Гіры без меж, ці Спорт для ўсіх

- 12:42Навіны рэгіёнаў

Гомельская абласная асацыяцыя школьнага спорту і Гомельскі абласны цэнтр фізвыхавання арганізавалі і правялі сустрэчу навучэнцаў школ №№ 45, 74 і гімназіі № 71 з майстрам спорту міжнароднага класа Яўгенам Назарэвічам.

Беларускі спартсмен-гіравік — шматразовы чэмпіён і прызёр Беларусі, Еўропы і свету, шасці­разовы рэкардсмен “Сусветных рэкордаў Гінеса” ў гіравым марафоне. Шмат станоўчых эмоцый, зарад бадзёрасці і пазітыву, матывацыю да заняткаў спортам атрымалі ў­дзельнікі мерапрыемства. Намеснік старшыні Гомельскай абласной асацыяцыі школьнага спорту Ірына Плеская падкрэслівае, што асноўная мэта такіх сустрэч — развіццё і падтрымка спорту ва ўстановах сярэдняй адукацыі.

— З дапамогай сустрэч са спартсменамі, людзьмі, неабыякавымі да спорту, тымі, хто любіць сваю краіну і малую ра­дзіму, мы паказваем альтэрнатыву інтэрнэту і сацыяльным сеткам. Менавіта ў спорце можна набыць аднадумцаў, сяброў, настаўнікаў, такіх як Яўген. Спорт — гэта модна, пазітыўна, крэатыўна і займальна, — адзначае І.Плеская.

Акцыя “Гіры без меж, ці Спорт для ўсіх” разлічана на пяць гадоў. Прымаць у ёй удзел могуць навучэнцы, студэнты, вайскоўцы, су­працоўнікі сілавых структур і г.д. Для папулярызацыі масавай фізічнай культуры і спорту нацыянальны рэспубліканскі праект быў распрацаваны Прэзідэнцкім спартыўным клубам і Міжнароднай федэра­цыяй гіравых відаў спорту.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.