Год навукі ў Мінскім раёне

- 16:40Нам пішуць

У рамках Года навукі ў дзіцячым садзе — сярэдняй школе аграгарадка Чачкава Мінскага раёна адбыўся прадметны тыдзень “Геаграфія. Біялогія. Хімія”, у якім прынялі ўдзел навучэнцы 1—11 класаў. Асноўнай мэтай правядзення падобных мерапрыемстваў з’яўляецца актывізацыя пазнавальнай дзейнасці, развіццё інтэлектуальных і творчых здольнасцей навучэнцаў, фарміраванне ведаў па пэўных прадметах. 

Формы правядзення тыдня былі разнастайнымі: конкурсы “Географы-2017”, “Біёлагі-2017”, “Сцягі свету”, відэачасопіс “Дзівосная планета”, інтэлектуальныя перапынкі “Думаем разам”, мікрабіялагічны майстар-клас ад педагогаў “Зірні на свет іншымі вачыма”, бліцтурнір “Геаграфічная хвілінка”, школьная навукова-практычная канферэнцыя. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства прымалі як педагогі геаграфіі, біялогіі, хіміі Вікторыя Яўгенаўна Сяржант, Алеся Юр’еўна Паус, так і навучэнцы 8 класа Павел Кляўко, Святлана Шунейка, навучэнцы 11 класа Яна Жаўток, Андрэй Собаль.

Адміністрацыя дзіцячага сада — сярэдняй школы Чачкава Мінскага раёна.