Гомельскі ўніверсітэт павышае рэйтынг

ГДУ імя Францыска Скарыны — у тройцы лепшых універсітэтаў Беларусі па даных рэйтынга Webometrics.

У канцы ліпеня абноўлены адзін з самых буйных міжнародных рэйтынгаў устаноў вышэйшай адукацыі Webometrics Ranking of World Universities (WRWU). Станоўчай дынамікай адзначана месца Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Па папярэдніх даных ён перамясціўся з 3608 на 3275 пазіцыю і ўвайшоў у 10% лепшых устаноў адукацыі свету. Сярод беларускіх УВА за апошнія паўгода ўніверсітэт падняўся на адну пазіцыю ўверх і замкнуў тройку лідараў. Наперадзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Сярод рэгіянальных устаноў вышэйшай адукацыі ГДУ імя Францыска Скарыны займае першае месца. 

Webometrics — самы буйны акадэмічны рэйтынг вышэйшых навучальных устаноў. Ён разлічваецца двойчы ў год групай Cybermetrics Нацыянальнага Даследчага Савета (Іспанія) зыходзячы з навукова-даследчых дасягненняў УВА, уплыву ў інтэрнэт-прасторы, а таксама ацэнкі зместу і папулярнасці вэб-сайтаў. Усяго ў рэйтынгу Webometrics улічана больш за 30 тысяч устаноў вышэйшай адукацыі свету. 

Ірына АСТАШКЕВІЧ.