Горад на нітачцы

- 9:45Выхаванне, Дадатковая адукацыя

Якая дзяўчынка не любіць пакрасавацца перад люстэркам у новым убранні? Хтосьці адводзіць душу падчас шопінгу, а хтосьці ідзе далей — ён сам сабе дызайнер, мадэльер-канструктар, швачка і суровы крытык…

Ва ўзорнай майстэрні моды “Дэбют” і аб’яднанні па інтарэсах Goldmix пры Віцебскім гарадскім цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі навучэнкі на практыцы спасцігаюць кожны этап з’яўлення абноўкі, ад перанясення на паперу летуценнай ідэі новай калекцыі да эфектнага выхаду мадэлі на подыум. Суправаджаюць дзяўчат па сусвеце моды і дызайну іх педагогі, Людміла Анатольеўна Бурдзінская і Іна Пятроўна Рачкова.

— Дзве гадзіны на тыдзень дзяўчаты займаюцца са мной у зале: рытміка, дэфіле, пілатэс. Мы з навучэнкамі стараемся падтрымліваць сябе ў форме, бо новую калекцыю трэба не толькі сшыць, але і годна прадставіць на сцэне. Яшчэ дзве гадзіны на тыдзень мы з дзяўчатамі прысвячаем непасрэдна рабоце над навінкамі, — расказвае Людміла Анатольеўна, кіраўнік майстэрні моды “Дэбют”. — З маёй калегай Інай Пятроўнай навучэнкі рыхтуюць аксесуары і аддзелку для гэтых убранняў — прынты, нашыўкі, упрыгажэнні, сумачкі, галаўныя ўборы, якія эфектна дапоўняць новую сукенку ці спадніцу. Так, агульнымі намаганнямі на свет з’яўляюцца ўнікальныя касцюмы, у якіх не сорамна выйсці на рэспубліканскі подыум ці пакрасавацца на гарадскім фестывалі.

 

Чытайце матэрыял Віталіны Несцяровіч у нумары ад 9 снежня 2022 года.