Граніца на паролі

- 10:23Інфармацыйная гадзіна

У пасольствах ЗША па ўсім свеце могуць абавязаць іншаземцаў, якія падаюць заявы на атрыманне візы, прадастаўляць паролі ад іх акаўнтаў у сацыяльных сетках. Аб гэтым заявіў міністр унутранай бяспекі ЗША, паведамляе ВВС.

Паводле яго слоў, такая мера можа быць прынята ў сувязі з узмацненнем праверак замежных грамадзян, якія могуць уяўляць пагрозу бяспецы ЗША. Як сказаў міністр, калі заяўнікі не будуць супрацоўнічаць з уладамі, яны не будуць мець права ўязджаць у краіну.

Міністр адзначыў, што гэта павінна закрануць перш за ўсё грамадзян сямі краін з пераважна мусульманскім насельніцтвам, уезд якім у краіну забаронены згодна з міграцыйным указам Дональда Трампа. Пры гэтым міністр падкрэсліў, што пакуль ніякіх рашэнняў па гэтым пытанні не прынята.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 27 студзеня падпісаў указ аб забароне ўезду ў ЗША грамадзянам сямі краін (Ірака, Ірана, Емена, Лівіі, Сірыі, Самалі, Судана) на 90 дзён. Таксама ўказ прадугледжвае прыпыненне праграмы прыёму бежанцаў на 120 дзён, сірыйскіх — на нявызначаны перыяд.