Гранты прэзідэнта атрымаюць работнікі навукі, адукацыі, аховы здароўя і культуры

- 10:07Інфармацыйная гадзіна

Штомесячныя гранты на 2016 год атрымаюць 73 работнікі арганізацый навукі, адукацыі, аховы здароўя і культуры. Гэта прадугледжана распараджэннем № 230рп “Аб прадастаўленні штомесячных грантаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2016 год кіраўнікам і спецыялістам арганізацый навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры”, якое падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У галіне навукі гранты прадастаўлены 27 дактарам і кандыдатам навук. Гранты вучоных будуць накіраваны на навуковыя даследаванні па розных напрамках: распрацоўка новых матэрыялаў, пакрыццяў і прыбораў, хімічныя тэхналогіі і біятэхналогіі, атамная энергетыка, электроніка, гісторыя і іншыя.
У сферы адукацыі гранты прадастаўлены 17 кіраўнікам і спецыялістам устаноў адукацыі. Гранты будуць накіраваны на павышэнне якасці навучання вучняў і студэнтаў за кошт выкарыстання новых тэхналогій і метадаў навучання, укаранення ў практыку навучання сучаснага вучэбна-метадычнага забеспячэння, на дасягненне новых вынікаў навукова-даследчай і навукова-метадычнай дзейнасці.
У галіне аховы здароўя гранты прадастаўлены 18 спецыялістам на навуковыя распрацоўкі ў галіне кардыялогіі, педыятрыі, эндакрыналогіі, гастраэнтэралогіі, анкалогіі, пульманалогіі, отарыналарынгалогіі, алергічных і інфекцыйных захворванняў.
У сферы культуры гранты атрымаюць 11 спецыялістаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё культуры, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны краіны, а таксама ў папулярызацыю дасягненняў беларускай культуры і мастацтва.
Прыняцце распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь накіравана на падтрымку дзейнасці, якая мае прыярытэтнае значэнне для развіцця краіны, у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры, а таксама з’яўляецца сведчаннем дзяржаўнай падтрымкі спецыялістаў гэтых галін, якія ўнеслі значны ўклад у іх развіццё.