Гучаць беларускай мове

- 15:22Нам пішуць
Фота да матэрыяла: Гучаць беларускай мове.

Каб актывізаваць дзейнасць педагогаў па авалоданні беларускай мовай, пашырыць вопыт калектыўнай работы, уменне адбіраць патрэбную інфармацыю з розных крыніц, у яслях-садзе № 2 Іўя прайшла дзелавая гульня з педагогамі на тэму “Гучаць беларускай мове”.

Фота да матэрыяла: Гучаць беларускай мове.Удзельнікі аб’ядналіся ў дзве каманды — “Васількі” і “Каласкі”. Прадстаўнікі кожнай каманды праверылі свае тэарэтычная веды па адукацыйным кірунку “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” падчас віктарыны “Адкажы на пытанне”; прадэманстравалі наглядны матэрыял уласнага вырабу для работы з дзецьмі па развіцці мовы (дыдактычныя гульні, народныя рухомыя гульні, лічылкі, загадкі, фізкультхвілінкі). Удзельнікі каманд падрыхтавалі міні-сцэнку паводле беларускай казкі і абыгралі яе.

Фота да матэрыяла: Гучаць беларускай мове. Фота да матэрыяла: Гучаць беларускай мове.У працэсе дамашняга задання педагогі зрабілі невялікі выраб дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які напрыканцы дзелавой гульні падарылі калегам.

Вольга БУЦЬКО,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 2 Іўя.