Гульні розумаў

- 10:08Людзі адукацыі, Суразмоўца, Суразмоўца

Ці можна, выкладаючы замежную мову, захапіць навучэнцаў інтэлектуальнымі гульнямі? Для настаўніц англійскай мовы гімназіі № 3 Барысава Юліі Волкавай, Ірыны Муштэнка і Надзеі Галькевіч гэта рытарычнае пытанне. 

Інтэлектуальны клуб “Што? Дзе? Калі?”, які дзейнічае ў гімназіі № 3 Барысава, вядомы далёка за межамі горада. Дзякуючы ўзаемнай зацікаўленасці настаўнікаў, навучэнцаў і бацькоў, гульні розумаў сталі не проста любімым спосабам правядзення школьнай суботы. Гэта яшчэ адна школа, якая вучыць хутка знахо­дзіць адказы на вострыя пытанні, прымяняць атрыманыя веды ў нестандартных сітуацыях і шукаць сувязь паміж знаёмым і невядомым. 

“Пачынаючы з 1991 года наша гімназія (на той момант школа № 15 Барысава) прымае ўдзел ва ўсіх раённых і абласных турнірах па “Што? Дзе? Калі?”, — расказ­вае пра зараджэнне інтэ­лектуальнага руху Ірына Муштэнка. — Усе граматы і дыпломы, ад самых першых, дагэтуль захоўваем. А зара­джаўся інтэлектуальны рух вельмі проста.
Мы падумалі, што навучэнцам бу­дзе цікава
пазмагацца ў ведах, эрудыцыі. Калі агучылі ідэю вучням, яны нас падтрымалі. Так, пачынаючы з 2 класа, дзеткі гулялі адно з адным. Затым з пераможцаў збіралі каманды, якія прымалі
ўдзел у гарадскіх спаборніцтвах”. 

Сёння ў гімназіі № 3 Барысава сфарміравана 5 каманд, якія дзеляцца па катэгорыях.

 

Чытайце матэрыял Наталлі Сахно ў нумары ад 27 снежня 2022 года.