Гуманітарная дапамога сірыйскаму народу

Сірыі перададзена гуманітарная дапамога з Беларусі, паведамляецца на сайце беларускай дыпламатычнай місіі ў Дамаску.

Дэлегацыя на чале з намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях Ігарам Болатавым прыняла ўдзел у мера­прыемствах па перадачы сірыйскаму боку і размеркаванні сярод атрымальнікаў грузу гуманітарнай дапамогі з Беларусі. Груз уключаў два самазвалы і адзін аўтобус МАЗ, ме­дыцынскія ложкі, лякарствы, штучныя клапаны сэрца, школьныя прыстасаванні, дзіцячае адзенне і абутак, спартыўныя трэнажоры, сухое малако, дызель-генератары.

Афіцыйная цырымонія адбылася спачатку ў адміністрацыі правінцыі Латакія, падчас якой намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі і губернатар правінцыі Латакія Ібрагім Аль-Салем падпісалі адпаведны акт прыёму-перадачы гуманітарнага грузу.

Потым цырымонія перадачы грузу гуманітарнай дапамогі прайшла ў марскім порце Латакія. У мерапрыемстве ад сірыйскага боку прынялі ўдзел прадстаўнікі сірыйскіх міністэрстваў і ведамстваў, у адрас якіх была размеркавана гуманітарная дапамога.

Вынікі візіту беларускай дэлегацыі, які быў арганізаваны пасольствам Беларусі ў Сірыі, падведзены ў час сустрэчы з міністрам мясцовага кіравання і экалогіі Сірыі Хусейнам Махлюфам у Дамаску. Міністр выказаў удзячнасць ураду Беларусі за аказваемую падтрымку сірыйскаму народу. Таксама Хусейн Махлюф адзначыў рэалізуемую пад патранатам кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі штогадовую праграму па адпачынку і аздараўленні сірыйскіх дзяцей у Беларусі.