Гвалт у сям’і — не асабістая справа

11 красавіка 2018 года ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці адбыўся семінар-трэнінг “Гвалт у сям’і — не асабістая справа”. Трэнінгавая сустрэча была арганізавана на базе філіяла Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва для спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ўстаноў агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі, суб’ектаў прафілактыкі Навагрудскага раёна.

Пра першасную прафілактыку псіхалагічнага гвалту расказала кандыдат псіхалагічных навук дацэнт Н.А.Цыркун. Пра забеспячэнне правоў чалавека ў сям’і як гарантыі непрымянення гвалту паведаміла калегам кандыдат псіхалагічных навук Н.А.Маскалёва.

Кацярына КАРТАСАВА,
метадыст Навагрудскага ВМК.