Хімія і логіка

- 10:18Людзі адукацыі, Суразмоўца, Суразмоўца

Сёлета два стабальныя вынікі на цэнтралізаваным тэсціраванні па хіміі атрымалі навучэнкі настаўніцы хіміі сярэдняй школы № 17 Ліды Святланы Губейка.

І гэта не выпадковы вынік. Штогод педагог ганарыцца поспехамі сваіх выхаванцаў, якія атрымліваюць дыпломы на Рэспубліканскай алімпіядзе па хіміі, 100 балаў на ЦТ. Сёлета парадавалі адразу дзве адзінаццацікласніцы — Софія Цеста і Юлія Юркевіч. З 18 100-бальных сертыфікатаў у краіне два атрымалі вучаніцы аднаго профільнага класа лідскай школы.

 

У профільным класе на павышаным узроўні вывучалі прадмет 17 чалавек. Акрамя стабальных, ёсць і вынікі, вышэйшыя за 90 балаў, напрыклад, у Ганны Марцінкевіч — 97 балаў. Сярэдні бал па класе — больш за 80. 

Вельмі важна і тое, што адміністрацыя ўстановы адукацыі падтрымлівае творчых настаўнікаў. Як падкрэсліла Святлана Губейка, магчыма, не ў кожнай школе ёсць такое абсталяванне, як у іх. На практычных турах рэспубліканскай алімпіяды навучэнцы школы адчуваюць сябе ўпэўнена, бо знаёмы з абсталяваннем лабараторый.

 

Чытайце матэрыял Ірыны Анікевіч у нумары ад 23 верасня 2022 года.