Хлеб — усяму галава

Хлеб спакон веку паважалі і любілі ўсе народы. Больш за 10 гадоў таму было заснавана свята — Сусветны дзень хлеба, якое адзначаецца 16 кастрычніка.

Фота да матэрыялу: Хлеб — усяму галава.У гэты дзень у бібліятэцы сярэдняй школы № 66 Гомеля арганізавалі інфармацыйна-пазнавальную гадзіну “Хлеб — усяму галава!” для вучняў 2 “Ж” класа.

Электронная прэзентацыя прадставіла гісторыю вырошчвання хлеба, традыцыі і звычаі, што ілюструюць паважлівае стаўленне да гэтага прадукту. Дзеці ўзялі актыўны ўдзел у гутарцы каштоўнасць да хлеба і самастойна зрабілі выснову аб яго значэнні ў жыцці чалавека.

У завяршэнне адказалі на пытанні пазнавальнай тэматычнай віктарыны. Акрамя таго, усе ўдзельнікі атрымалі памяткі пра беражлівае стаўленне да хлеба.

Ала ПРАТАСАВА,
загадчык бібліятэкі сярэдняй школы № 66 Гомеля.