Спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе Марцін Сайдзік станоўча ацэньвае працэс абмену палоннымі ў Данбасе. Аб гэтым ён паведаміў па выніках перагавораў у Мінску.
“Гэта вельмі складаны працэс — зацвярджэнне спісаў, — адзначыў Марцін Сайдзік. — Я лічу, што вядзецца добрая работа ў гэтым напрамку”.
Дыпламат прызнаўся, што апошнім часам станоўча глядзіць на ход развіцця падзей па верыфікацыі спісаў і абмене асобамі, якія ўтрымліваюцца ў сувязі з канфліктам ва Украіне.
Марцін Сайдзік таксама паведаміў, што на апошнім пасяджэнні кантактнай групы ў Мінску падгрупа па гуманітарных пытаннях прадоўжыла работу па ўзгадненні спісаў асоб, якія ўтрымліваюцца ў сувязі з канфліктам. У прыватнасці, па гэтых спісах удалося ўзгадніць яшчэ некалькі пазіцый.
Акрамя таго, падгрупай па бяспецы было адзначана, што дзякуючы “хлебнаму перамір’ю” колькасць абстрэлаў скарацілася. Аднак прадаўжаюць фіксавацца парушэнні рэжыму спынення агню ў асноўным у так званых гарачых кропках паблізу шэрага населеных пунктаў (Папасная, Першамайск, Марыупаль, Светладарск, а таксама ў трохвугольніку Аўдзееўка — Ясінаватая — Данецкі аэрапорт).