Хочаце пачуць, як іграе ўнікальны робааркестр з чамаданчыка? Зазірніце ў 2-ю дубровенскую школу!

Выхаванцы Вікторыі Карнеевай, якая выкладае інфарматыку ў 2-й дубровенскай сярэдняй школе імя Юрыя Смірнова і вядзе там дадатковыя заняткі, навучылі сем робатаў разам і суладна іграць музычныя творы.