Зрабіць правільны выбар

- 11:02Адукацыйная прастора

Многія з 720 дзевяцікласнікаў і адзінаццацікласнікаў Піншчыны, якія сёлета заканчваюць школу, сутыкнуліся з праблемай выбару прафесіі, а таксама ўстановы адукацыі, дзе можна атрымаць гэтую прафесію. Будучыя выпускнікі і іх бацькі імкнуцца знайсці аптымальны варыянт, добра ўсведамляючы, што памылка можа дорага каштаваць у далейшым.

З мэтай прафесійнага самавызначэння вучняў аддзел па адукацыі і ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пінскага райвыканкама правялі на базе Пінкавіцкай сярэдняй школы імя Якуба Коласа адзіны раённы дзень праф­арыентацыі.

— Гэта традыцыйнае мерапрыемства, накіраванае на фарміраванне ў выпускнікоў вобраза будучай прафесіі, — паведаміла загадчыца Пінскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета А.Я.Шпакоўская. — Больш за 420 дзевяцікласнікаў і адзінаццацікласнікаў з 32 школ раёна сустрэліся з прадстаўнікамі 20 устаноў вышэйшай і прафесійнай адукацыі краіны. Юнакі і дзяўчаты атрымалі ад іх шмат карыснай інфармацыі, якая дапаможа зрабіць правільны прафесійны выбар.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 42, 13 красавіка.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.