Хто пісаў Якубу Коласу

- 15:54Сацыяльны ракурс, Соцыум

Класіку беларускай літаратуры прыходзілі дзясяткі лістоў штодзень з розных раёнаў Беларусі, а часам з далёкіх гарадоў і рэспублік былога Савецкага Саюза і іншых сацыялістычных краін.

Пра дзейнасць Якуба Коласа ў якасці дэпутата Вярхоўнага Савета БССР і СССР ці віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук БССР вядома толькі вузкаму колу людзей. Пры гэтым менавіта перапіска Якуба Коласа не проста як дэпутата, а як уплывовага нацыянальнага дзеяча з’яўляецца цікавай тэматыкай для шматлікіх даследаванняў, часта лакальнага маштабу. Народны паэт Якуб Колас не цураўся кантактаў с самымі рознымі людзьмі, таму так шмат і часта яму пісалі. Канстанцін Міцкевіч ліставаўся з людзьмі з розных рэгіёнаў Беларусі, розных па ўзросце і прафесіі. Людзі, у сваю чаргу, звярталіся да Якуба Коласа з рознымі пытаннямі, праблемамі, а часам з прысвячэннямі і ўдзячнасцю за творчасць.  

Разгледзім, хто пісаў Якубу Коласу, на прыкладзе некалькіх лістоў з цікавым зместам. Частымі адрасантамі з’яўляліся школьнікі, і гэта невыпадкова, бо сам Канстанцін Міцкевіч па прафесіі быў настаўнікам, а частку сваёй творчасці прысвяціў дзецям і моладзі роднага краю. Адзін з лістоў быў дасланы народнаму паэту Беларусі з вёскі Забалоцце Бялыніцкага раёна, пра што сведчыць подпіс рукой адрасанта на самаробным канверце. Прычым зроблены ён з простага аркуша “ў клетку”, а ўжо на ім наклеена марка і пастаўлены штампы. Цікава, што на самаробным канверце змешчаны наступны адрас для адпраўкі: “Редакция журнала “Академия наук”, Якубу Коласу (Мицкевичу)”. А крыху ніжэй у дужках размешчана важная пазнака “лично”. 

Дарагі Канстанцін Міхайлавіч!

Я люблю і шаную Вашы цудоўныя творы, якія заслугоўваюць бязмежнай увагі. У кожнай вашай паэме, аповесці, апавяданні ва ўсёй паўнаце адлюстравана дарэволюцыйнае жыццё, совецкая рэчаіснасць, увасабленне гераічных традыцый совецкага народа. Барацьба беларускага народа з белапольскімі акупантамі ў грамадзянскую вайну і з гітлераўскімі захопнікамі ў Вялікую Айчынную вайну паказана ў Вашых творах з небывалай праўдзівасцю. У скарбніцу такіх твораў з поўным правам можна аднесці трылогію аб Палессі, аповесць “Дрыгва”, паэмы “Суд у лесе”, “Адплата” і інш. 

Некалькі слоў аб сабе. Вучуся ў 9 класе, пішу вершы. Да 70-годдзя з дня нараджэння я напісаў верш, прысвечаны Вам, які напішу на адвароце пісьма. Акрамя ўсяго гэтага ў мяне ёсць да вас дзве просьбы: 1) прышліце сваю фотакартку і 2) дакладны хатні адрас. 

Жадаю багатых поспехаў у Вашай творчасці і моцнага здароўя, а таксама многалецця.

З прывітаннем!  Даюжэнак Віктар.

Тэкст ліста напісаны даволі пісьменна, што свед­чыць пра пэўны талент вясковага школьніка. Гэтае меркаванне пацвярджаецца яшчэ і паэтычным творам, што быў прысвечаны юбілею Якуба Коласа. Верш атрымаўся ў Віктара Даюжэнкі добры і складны, прасякнуты глыбокай павагай і пачуццём важкасці асобы, якой прысвечаны паэтычны твор. 

Сёлета спаўняецца 140 гадоў з часу нараджэння класіка айчыннай літаратуры Якуба Коласа, а ў фондах музея знаходзіцца яшчэ шмат лістоў абсалютна не даследаваных.

Дзякуючы пісьменніку і края­знаўцу Міхасю Карпечанку, які памёр у 2021 годзе, удалося высветліць асобу Віктара Даюжэнкі. Ён з’яўляўся вучнем Галоўчынскай сярэдняй школы, актыўным сябрам школьнага літаратурнага гуртка (1950—1957), які заснаваў настаўнік Васіль Гузаў. З 1952 года яго вершы пачалі размяшчацца ў штоквартальным рукапісным часопісе з творамі гурткоўцаў “Залаты ранак”, адным з рэдактараў якога быў сам В.Даюжэнак. Вершы пісаў і пасля школы, аднак рана пайшоў з жыцця. Такім чынам, без перабольшвання можна сказаць, што творчасць Якуба Коласа з’яўлялася крыніцай натхнення маладога чалавека з Забалоцця, які таксама спрабаваў рэалізаваць сябе як паэт. 

Пісаліся і значна больш простыя лісты з удзячнасцю і пажаданнем поспехаў і плёну ў творчай дзейнасці. Добрым прыкладам можа служыць ліст ад 17 сакавіка 1954 года, які быў дасланы Якубу Коласу з тагачаснай Маладзечанскай вобласці Вілейскага раёна, з вёскі Слабады, ад дзяўчынкі Алены Кісель. Тэкст звароту кароценькі, напісаны на невялічкім кавалку аркуша са звычайнага вучнёўскага сшытка.

Тэкст напісаны без памылак і прыгожым каліграфічным почыркам, што не выключае дапамогі школьніцы 7 класа з боку дарослых (напрыклад, настаўнікаў), якія маглі напісаць за яе пісьмо. Аднак магло быць звычайнае шэфства, калі дзяўчына пісала ліст народнаму паэту Якубу Коласу пад наглядам дарослых. 

Ліставалі славутаму пісьменніку і рабочыя. Цікавым па змесце ліст быў дасланы жыхаром Крычаўскага раёна Фраловым Уладзімірам Антонавічам, які пражываў у вёсцы Калініна (былая Задабрасць) і працаваў сталяром на будаўніцтве мясцовага піўзавода. Захаваўся аркуш з машынапісным тэкстам і канвертам, якія былі адпраўлены з пазначэннем “Председателю Союза советских писателей Якубу Коласу”. Ліст публікуецца ўпершыню, пры гэтым тэкст прыводзіцца цалкам, без скарачэнняў.

Дарагі Якуб Колас!!!

Я, вучаніца сёмага класа, прачытала некаторыя Вашы кнігі і рашыла прыслаць Вам падзяку за Вашы вершы, у якіх кожны радок прыносіць карысць для нашай Радзімы, для нашага народа. 

Я хачу таксама прынесці карысць для свайго народа. Я хачу быць паэтам. 

Жадаю Вам доўгія гады жыцця і поспехаў у Вашай працы!

(З прывітаннем!) Кісель Е.

Перадусім варта адзна­чыць, што машынапісны ліст змяшчаў прыблізна два дзясяткі памылак. Гэта якраз пацвярджае словы аўтара ліста пра яго слабую адукацыю. Тым не менш ліст, напісаны жыхаром Крычаўшчыны, даволі цікавы па змесце, жывы, праўдзівы і шчыры. Відавочна вышэйпрыведзены тэкст да Якуба Коласа быў парывам душы маладога чалавека, якому было на момант напісання цытаванага тэксту ўсяго 22 гады. Дзяцінства яго прыйшлося на часы вайны, а на момант яе заканчэння Фралову споўнілася ўжо прыблізна пятнаццаць гадоў. 

Здравствуйте многоуважаемый ЯКУБ КОЛАС!

Простите мне за мое беспокойство к Вам.

Я писал в Министерство союза Советских писателей с просьбой чтобы ответили мне на мои вопросы, но ответа я не получил по неизвестной причине и когда моё ожидание стало бесполезным, я решил обратиться к Вам.

Вкратце опишу кто я такой.

Я, Фролов Владимир Антонович, рож. 1930 г. Проживаю в дер. Калинино Сокольничского С/с. Кричевского р-на Могилёвской обл. Б.С.С.Р. Работаю столяром на строительстве пивзавода и одновременно продолжаю начатую свою работу, т.е. я окончил первую маленькую часть своей книги “Лунная ночь” и начал вторую более расширенную.

Мне очень трудно выполнять сразу две работы, причем после физического труда я должен отдохнуть к следующему дню, но вместо того я забираюсь в свой смешной кабинет и до 2—3х часов ночи читаю, пишу и т.д. 

Мне нет достаточного свободного времени чтобы обдумывать хорошо и подробно, это во-первых, а во-вторых я слишком малограмотный. Образование моё 3 класса начальной школы и я слишком делаю много грамматических ошибок и неправильно строю предложения.

Мне просто неудобно и страшно даже говорить о таких вещах, о которых я упоминаю, но все же я надеюсь на свою способность, склонность и даже уверенность в своём труде, в полном окончании его.

У меня получается как-то не совсем хорошо, потому что (если позволите мне так выразиться) я проживаю в среде обильного невежества, где часто выкристаллизовываются крылатые “словечки”… и окромя грубых деревенских развлечений я ничего не вижу и не слышу, нет мне с кем поделиться мнениями, посоветоваться, поговорить и т.д. А поэтому я и решил обратиться к Вам с просьбой, ответьте мне на мои следующие (важные для меня вопросы):

  1. Смогут ли исправить в редакции мои ошибки, что-либо добавить, изменить, выбросить и т.д.?
  2. Допустим начинающий писатель или вообще писатель пишет какую-нибудь книгу, повесть или рассказ, он пишет урывками или специально только пишет и не отвлекается другими работами?
  3. Смогут ли меня подучить, если заметят во мне вроде таланта, если я желаю продолжать и впредь свою работу?

И 4. Обеспечут ли меня работой по моей силе возможности не включая физической?

Очень трудно жить и работать в одиночестве, как я живу и работаю, я никому не сознаюсь в своей работе, а хотя и сознавался, то всегда подвергался язвительному смеху, поэтому и приходиться молчать.

Если Вы ответите на мои вопросы, я сразу же начну копировать работу для отсылки в редакцию.

Прошу удовлетворить мою просьбу.

Проситель 

Фролов В.А. 26.10.1952 год

Гісторыкі адзначаюць, што пасляваенныя гады былі надта цяжкія для насельніцтва Беларусі і многім прыходзілася практычна выжываць. Аднак самыя моцныя, да ліку якіх можна далу­чыць і адрасанта, паспявалі думаць і аб высокіх рэчах. Праз напісанае бачыцца, што малады чалавек даволі мэтанакіраваны, хоць зусім не мае падтрымкі звонку, а толькі кпіны калег па цэху з-за свайго захаплення. Праўда, непаразу­меннем іншых дух беларускага хлопца не быў зломлены. Наадварот, у лісце Уладзіміра Фралова да народнага паэта падкрэсліваецца гатоўнасць да працы і рэалізацыі пастаўленых задач. Жаданне ствараць, непаразуменне навакольнага асяроддзя і адзінота сталі галоўнымі чыннікамі гэтага ліста. Працытаваны машынапісны тэкст з поўнай упэўненасцю можна назваць эмацыянальным выплескам маладога чалавека, які быў зусім адзін у сваіх думках і памкненнях, аднак пісаў яго, напэўна, з вялікай надзеяй і верай у будучыню. 

Усе працытаваныя лісты з розных куткоў Беларусі свед­чаць аб надзвычай высокай папулярнасці Якуба Коласа, якому задавалі розныя пытанні, прасілі парады, выказвалі шчырыя захапленні яго творчасцю і нават прысвячалі вершы. У пасляваенны час славуты паэт быў, бадай што, адным з самых вядомых людзей у Беларусі, хаця і пражыў не так шмат пасля страшных ваенных падзей, усяго каля 11 гадоў. Тым не менш асоба і творчасць Якуба Коласа не пакідала абыякавымі ні школьнікаў, ні прадстаўнікоў працоўнага класа доўгія гады.

Аляксандр КРЫЖЭВІЧ,
старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.