Хто стаў пераможцам VI адкрытага конкурсу «Інфарматыка без разеткі»? У лідарах — Гомельшчына

- 14:06Новости

Сярод ініцыятыў, прадстаўленых на VI адкрытым конкурсе «Інфарматыка без разеткі» сярод устаноў дашкольнай адукацыі, былі мультыплікацыйныя студыі, навучальныя трэнажоры, робататэхнічныя комплексы, прадэманстраваны вопыт па асваенні найпрасцейшых навыкаў праграмавання. Падрабязнасці — у матэрыяле карэспандэнта «Настаўніцкай газеты».

Як расказаў намеснік начальніка сакратарыята Назіральнага савета ПВТ Аляксандр Марцінкевіч, у адборачным этапе спаборніцтваў прынялі ўдзел 295 устаноў са 103 населеных пунктаў, якія прадставілі 468 работ. У фінале, які праходзіў на базе Гомельскага абласнога ІРА, свае праекты абаранялі 34 канкурсанты, 21 з іх — з Гомельскай вобласці.

Пераможцы выпрабаванняў у намінацыях:

«Рыхтуемся да школы»

1-е месца — спецыяльны дзіцячы сад № 30 Мазыра;

2-е месца — дзіцячы сад № 32 Гомеля;

3-е месца — дзіцячы сад № 40 Мазыра.

«Дзень нараджэння Ката Алесіка»

1-е месца — дзіцячы сад № 2 Касцюковіч;

2-е месца — ДЦРД № 1 Магілёва;

3-е месца — дзіцячы сад № 111 Віцебска «Буслік».

«Творчая майстэрня»

1-е месца — дзіцячы сад в.Чарнаўчыцы;

2-е месца — дзіцячы сад № 143 Гомеля;

3-е месца — дзіцячы сад № 9 Ліды.

«Лабараторыя адкрыццяў»

1-е месца — дзіцячы сад № 40 Мазыра;

2-е месца — дзіцячы сад № 5 Салігорска;

3-е месца — дзіцячы сад № 15 Жлобіна.

Конкурс арганізаваны Паркам высокіх тэхналогій сумесна з Міністэрствам адукацыі. Яго мэта — абагульненне і папулярызацыя лепшых практык арганізацыі адукацыйнага працэсу па навучанні старэйшых дашкольнікаў асновам інфарматыкі без выкарыстання камп’ютара.

Надзея ЦЕРАХАВА
Фота прадастаўлены дзіцячым садам № 40 Мазыра