Huawei паспяхова інвесціруе ў развіццё маладых беларускіх талентаў

- 10:56Інфармацыйная гадзіна

Важнасць развіцця супрацоўніцтва з вядучымі беларускімі УВА ў галіне фундаментальнай навукі адзначыў старшы віцэ-прэзідэнт найбуйнейшай кітайскай кампаніі Huawei Віктар Чжан у час Міжнароднага дня інавацый у Ташкенце.

Віктар Чжан падкрэсліў, што Huawei пастаянна інвесціруе ў развіццё і адукацыю маладых талентаў. Так, штогод кампанія накіроўвае студэнтаў, у тым ліку з Беларусі, на вучобу ў Кітай. Huawei ўкладвае значныя рэсурсы ў базавыя інавацыйныя распрацоўкі. Прыкладна 10—15 працэнтаў выручкі кампаніі накіроўваецца на гэтыя мэты, у прыватнасці ў мінулым годзе — $13,2 млрд. У першую чаргу гэта інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, новыя матэрыялы. І тут асаблівую значнасць набывае ўзаемадзеянне з замежнымі партнёрамі. “Перад намі вялікія выклікі і магчымасці ў сферы новых тэхналогій, мы павінны сумесна працаваць у плане пашырэння інавацый”, — сказаў старшы віцэ-прэзідэнт Huawei.

Міжнародны дзень інавацый, у ліку асноўных арганізатараў якога выступае Huawei, сабраў у Ташкенце больш за 200 прадстаўнікоў розных напрамкаў ІКТ-галіны, вышэйшых навучальных устаноў, СМІ, экспертаў з 13 краін.