Ідзе рэгістрацыя на ЦТ у рэзервовыя дні

- 17:43Вышэйшая школа

Абітурыенты, якія зарэгістраваліся на цэнтралізаванае тэсціраванне, але не прайшлі яго па ўважлівых прычынах (хвароба ці іншыя непрадбачаныя абставіны, пацверджаныя дакументальна), могуць здаць іспыты ў рэзервовыя дні.

Каб прайсці ЦТ у рэзервовыя дні, абітурыентам трэба перарэгістравацца ў адным з шасці вызначаных для гэтага пунктаў: Белдзяржуніверсітэце (Мінск), Беларуска-Расійскім універсітэце (Магілёў), Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П.В.Сухога, Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Рэгістрацыя на ЦТ у рэзервовыя дні доўжыцца з 12 па 17 ліпеня. Выпрабаванні пройдуць 19, 21 і 23 ліпеня.

Галіна СІДАРОВІЧ
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.