“Іголачка” прапануе

Кірмаш — продаж прадукцыі школьнай бізнес-кампаніі “Іголачка” арганізавалі ў Гнезнаўскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе Ваўкавыскага раёна.

Фота да маатэрыяла: “Іголачка” прапануе. Фота да матэрыяла: “Іголачка” прапануе.Школьная бізнес-кампанія “Іголачка” дзейнічае другі год. Прадукцыя, што тут выпускаецца, — гэта кухонныя вафельныя ручнікі і магнітныя сувеніры.

Педагогі, навучэнцы і іх бацькі наведалі кірмаш і набылі ўпадабаныя вырабы, пакінулі заказ на новы тавар, асабіста пагутарылі з юнымі бізнесменамі.

Алена ДАНІЛОВІЧ,
кіраўнік школьнай бізнес-кампаніі.