Іх крэда — мужнасць, бясстрашнасць і самаадданасць

- 11:38Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па НС з прафесійным святам — Днём ратавальніка і 20-годдзем стварэння органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Беларусі. Тэкст віншавання зачытаў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась на ўрачыстым сходзе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння супрацоўнікі МНС здольны аператыўна і на высокім узроўні выконваць свае абавязкі, дастойна прадаўжаючы традыцыі папярэдніх пакаленняў ратавальнікаў.

“Ваша работа — гэта цяжкая праца, звязаная з рызыкай для жыцця, якая патрабуе значных фізічных і маральных намаганняў, — падкрэсліў прэзідэнт. — Вам даверана ахоўваць жыцці і здароўе лю­дзей, аб’екты нацыянальнай эканомікі і інтарэсы дзяржавы ад пажараў, катастроф і стыхійных бедстваў. Жыхары нашай краіны ў цяжкую хвіліну заўсёды знаходзяць у вас падтрымку”.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што мужнасць, бясстрашнасць і самаадданасць беларускіх ратавальнікаў па-ранейшаму будуць служыць надзейнай заслонай на шляху любых надзвычайных сітуацый.