Ільняны шлях ад насення да кашулі з цікавасцю вывучаюць выхаванцы Міёрскага дзіцячага сада № 3

Самім расціць лён, разумець яго каштоўнасць, паважаць працу льнаводаў і вытворцаў вучыць дзяцей намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Міёрскага дзіцячага сада № 3 Надзея Мацвеева з калегамі.