Імгненне гучыць, быццам словы малітвы

Пераможцай у намінацыі “Музычная творчасць” міжнароднага конкурсу “Мой свет” стаў 12-гадовы Арсеній Жыжэнка. Навучэнец Рэчыцкага раённага цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі выканаў саўндтрэк да фільма “Метро” “Малітва”.

Арганізатары конкурсу — упраўленне па адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста і польская асацыяцыя дапамогі аўтычным дзецям і моладзі “Wspólny Świat” — сваімі мэтамі бачаць раскрыццё індывідуальнасці і творчага патэнцыялу асоб з аўтыстычнымі парушэннямі. Канкурсанты выбіралі розныя намінацыі: малюнак, дэкаратыўна-прыкладная творчасць, фота, тэатральная творчасць, танцавальныя ці музычныя нумары… 

Як расказала намеснік дырэктара Рэчыцкага раённага цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Іна Сталярчук, хлопчык, які перайшоў у 5 клас, па жыцці любіць спяваць. Таму бацькі і педагогі падрыхтавалі яго да выканання няпростага твора, вядомага ў выкананні беларускай рок-групы “Бі-2”. Арсеній узнагароджаны дыпломам І ступені. Дарэчы, для асаблівых дзяцей такое дасягненне — як перамога на “Славянскім базары”. 

Ірына АСТАШКЕВІЧ.