Інфармацыя, вада і флэш-моб

- 14:16Навіны рэгіёнаў

Валанцёры пярвічнай арганізацыі БРСМ Гомельскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа пад кіраўніцтвам майстра вытворчага навучання Ірыны Сіманчук арганізавалі распаўсюджванне інфармацыі пра метады і сродкі прафілактыкі вірусных інфекцый.

Дзеці размяшчалі лістоўкі на дошках аб’яў на прыпынках грамадскага транспарту і ля пад’ездаў жылых дамоў. У тым ліку там ёсць тэлефоны гарачай лініі, па якіх адзінокія пенсіянеры могуць звярнуцца па дапамогу ў дастаўцы лекаў і прадуктаў дадому.

Навучэнцы каледжа правялі флэш-моб “Дзякуй урачам!”, а ў межах акцыі “Добрае сэрца” адміністрацыя, супрацоўнікі і навучэнцы набылі і даставілі бутлі з пітной вадой у Гомельскую гарадскую клінічную бальніцу № 1.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.