Інтэлектуальная энергетыка для моцнай эканомікі

- 11:07Якасць адукацыі

На базе Рэсурснага цэнтра — ЭкаТэхнаПарк-Волма Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі студэнты энергетычнага факультэта БНТУ на мінулым тыдні прайшлі практычнае навучанне па дысцыпліне “Нетрадыцыйныя крыніцы энергіі”. У гэты ж час студэнты індыйскіх універсітэтаў, якія прыбылі ў інстытут на стажыроўку па прыкладных кваліфікацыях, асвойвалі на базе рэсурснага цэнтра сучасныя тэхналогіі інтэлектуальнай энергетыкі. Такім чынам рэалізоўваюцца экспартна-арыентаваныя праграмы па развіцці супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, распрацаваныя згодна з даручэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па выніках яго візіту ў Індыю.

“Па пытаннях развіцця энергетыкі ў нашай краіне кіраўніком дзяржавы абазначаны пераход да больш інтэнсіўнага выкарыстання электраэнергіі, — адзначыў рэктар РІПА ­Валерый Мікалаевіч Галубоўскі. — Гэта звязана ў першую чаргу з запланаваным увядзеннем у строй атамнай электрастанцыі і з курсам, узятым нашай краінай, на прымяненне ўзнаўляльных крыніц энергіі. Такім чынам, Беларусь набу­дзе максімальную незалежнасць ад пастаўшчыкоў энергіі з іншых краін. Сёння варта гаварыць аб прымяненні энергаэфектыўных тэхналогій, якія з пашырэннем выкарыстання электраэнергіі не павінны павялічваць нагрузку на эканоміку краіны і ўплываць на павелічэнне сабекошту прадукцыі. Для гэтага не трэба поўнасцю перабудоўваць работу прадпрыемстваў, мяняць вытворчае абсталяванне. Дастаткова ў сістэму сетак энергазабеспячэння, якая зараз існуе, укараняць інтэлектуальныя элементы — датчыкі, блокі кіравання і праграмы, якія дазваляюць знімаць паказанні спажывання электраэнергіі падчас вытворчых тэхналагічных працэсаў, элементы, якія з дапамогай розных праграмна-апаратных комплексаў, мабільных дадаткаў аналізуюць працэсы спажывання электраэнергіі, кіруюць імі і аптымізуюць. Такі рацыянальны падыход дасць прадпрыемству каласальную эканомію грашовых сродкаў, якія паўплываюць на зніжэнне сабекошту прадукцыі і нагрузкі на эканоміку”.

Энергаэфектыўным тэхналогіям неабходна вучыць. Напрыклад, праекціроўшчыку трэба ведаць гэтыя тэхналогіі для таго, каб ­спраектаваць энергаэфектыўны дом, будаўніку — для таго, каб правільна зманціра­ваць гэтую сістэму і правесці яе наладку. Пабудаваны дом пераходзіць у сістэму жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дзе таксама павінен быць дасведчаны персанал, які ў працэсе эксплуатацыі аб’екта не пашкодзіць унікальнае абсталяванне. Кампетэнцыі ў сферы энергаэфектыўнасці з’яўляюцца скразнымі і стратэгічна важнымі для спецыялістаў з розным узроўнем адукацыі, яны тычацца кожнага з нас. Пачынаць фарміра­ваць іх трэба ў школьнікаў і працягваць адпаведную работу са студэн­тамі ўніверсітэтаў, навучэнцамі сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў, чыя прафесійная дзейнасць будзе звязана з энергетыкай. Разам з тым неабходна ажыццяўляць перанавучанне і павышэнне кваліфікацыі працаздольнага насельніцтва — педагогаў, работнікаў прадпрыемстваў, у тым ліку адказных за ўкараненне энергаэфектыўных тэхналогій.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 49, 30 красавіка.

Надзея ЦЕРАХАВА.
Фота аўтара.