Інтэлектуальны турнір “Science Quiz” да векавога юбілею

- 15:11Нам пішуць

У межах святкавання стагоддзя УЛКСМ 17 кастрычніка ў сценах забаўляльнага цэнтра “Галактыка” для моладзі Гродзеншчыны прайшла папулярная інтэлектуальная гульня “Science Quiz”.

Інтэлектуальны турнір быў прысвечаны стагоддзю ленінскага камсамола, які адзначыцца 29 кастрычніка. У склад 24 каманд з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці па ўмовах гульні ўвайшлі і ветэраны камсамольскага руху.

Каманда з Навагрудчыны не выключэнне: яе падтрымала Вера Іванаўна Данько, ветэран педагагічнай працы і камсамольскага руху. Сёння яна ўжо на заслужаным адпачынку, але душой па-ранейшаму не старэе і кажа, што камсамол стаў лепшым успамінам яе маладосці. А сучаснай моладдзю яна ганарыцца.

Вялікі дзякуй арганізатарам турніру за цёплыя ўспаміны, новыя веды, а галоўнае — прыемныя знаёмствы.

Алена ГАЎРЫЛЬЧУК,
удзельніца каманды Навагрудскага раёна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Гарадзечанскага дзіцячага сада — сярэдняй школы
Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.