Існуюць перадумовы для “вялікага абмену”

Спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне Марцін Сайдзік бачыць перадумовы для “вялікага абмену” ў сувязі з паспяховым запускам механізма верыфікацыі асоб, якіх утрымліваюць з-за канфлікту. Аб гэтым дыпламат заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў.

Марцін Сайдзік адзначыў, што так званы механізм верыфікацыі быў паспяхова запушчаны 28 красавіка, але з яго рэалізацыяй яшчэ засталіся некаторыя пытанні, якія трэба адпрацаваць. “Але тое, што мы цяпер робім, — гэта перадумова для будучага вялікага абмену”, — сказаў дыпламат.

Ён нагадаў, што механізм верыфікацыі прызначаны пацвердзіць жаданне грамадзян застацца пасля вызвалення на тэрыторыі, дзе яны знаходзіліся ў час зняволення. Рабочая група па гуманітарных пытаннях змагла падрабязна разгледзець прамежкавыя вынікі рэалізацыі механізма, якія тычыліся амаль ста чалавек. Рабочая група таксама пачала абмеркаванне крокаў для яго паўнацэннага прымянення. “Гэтая работа вельмі значная не толькі з пункту гледжання мінскіх дамоўленасцей, яна перш за ўсё важная для тых, каго непасрэдна закранае”, — падкрэсліў Марцін Сайдзік.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *