ІТ-лета

- 11:28Адукацыйная прастора

На базе Тамашоўскай сярэдняй школы Брэсцкага раёна працуе адукацыйны ІТ-лагер “Ты можаш!”, арганізаваны Брэсцкім райвыканкамам і адукацыйным цэнтрам Парка высокіх тэхналогій пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама.

У лагеры займаюцца 68 школьнікаў ва ўзросце ад 13 да 16 гадоў з розных рэгіёнаў Брэстчыны. Падчас заняткаў хлопчыкі і дзяўчынкі спасцігаюць асновы канструявання і робататэхнікі, вывучаюць пытанні кібербяспекі, знаёмяцца з тэхналогіямі дапоўненай віртуальнай рэальнасці, пашыраюць кругагляд у свеце высокатэхналагічных прафесій.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.