Каб не забылі

- 10:31Выхаванне

Патрыятычнае выхаванне школьнікаў — адзін з важных напрамкаў работы Цэнтра юных маракоў з флатыліяй Брэста. Педагогі гэтай установы адукацыі мэтанакіравана працуюць над тым, каб дзеці ведалі і памяталі герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія падарылі нам мірнае неба над галавой.

Штогод цэнтр праводзіць патрыятычны марафон “п” на цеплаходзе “Фрост”. Удзельнікі сёлетняга марафону з ліку 50 навучэнцаў і педагогаў адправіліся ў паход па маршруце Брэст — Жабінка — Кобрын — Брэст.

На месцах прыпынку юныя маракі ўскладалі кветкі да помнікаў і магіл загінуўшых воінаў, сустракаліся з жыхарамі і ветэранамі. Першы прыпынак адбыўся на гідравузле “Трышын” у Брэсце, дзе каля помніка работнікам шлюза, якія загінулі ў час вайны, прайшоў мітынг. Да ўдзель-нікаў паходу звярнуліся начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Брэсцкага гарвыканкама А.М.Наскоў і члены Брэсцкага прадстаўніцтва руху падтрымкі флоту на чале з А.А.Авечкіным, якія заклікалі юных патрыётаў памятаць урокі гісторыі і шанаваць подзвіг землякоў.

Наступныя прыпынкі адбыліся каля брацкай магілы воінаў і партызан у Жабінцы і каля помніка воінам-танкістам у Кобрыне, якія вызвалялі горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У райцэнтрах прайшлі мітынгі і сустрэчы са школьнікамі і грамадскасцю.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.