Каго не дапуцяць да рэгістрацыі і ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні

- 12:13Образование, Приложение, Школа кіравання

Унесены змяненні ў Палажэнне аб парадку арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання, зацверджанае пастановай Саўміна ад 06.06.2006 № 714, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

26 лютага 2023 года ўступіла ў сілу пастанова Савета Міністраў Рэс­публікі Беларусь ад 23 лютага 2023 года № 149 “Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэс­публікі Беларусь ад 6 чэрвеня 2006 года № 714”.

Устаноўлена наступнае:

абітурыенты, зарэгістраваныя для ўдзелу ў цэнтралізаваным экзамене, які праводзіцца ў год прахо­джання цэнтралізаванага тэсціравання, па двух вучэбных прадметах, маюць права зарэгістравацца для праходжання цэнтралізаванага тэс­ціравання не больш чым па адным іншым вучэбным прадмеце ўступнага выпрабавання і ўдзельні­чаць у ім толькі па гэтым вучэбным прадмеце;

абітурыенты, зарэгістраваныя для ўдзелу ў цэнтралізаваным экзамене, які праводзіцца ў год праходжання цэнтралізаванага тэсціравання, па адным вучэбным прадмеце, маюць права зарэгістравацца для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання не больш чым па двух іншых вучэбных прадметах уступнага іспыту і ўдзельнічаць у ім толькі па гэтых вучэбных прадметах;

абітурыенты, не зарэгістраваныя для ўдзелу ў цэнтралізаваным экзамене, які праводзіцца ў год праходжання цэнтралізаванага тэс­ціравання, за выключэннем абітурыентаў, названых ніжэй, маюць права зарэгістравацца для прахо­джання цэнтралізаванага тэсціравання не больш чым па трох вучэбных прадметах уступных іспытаў і ўдзельнічаць у ім толькі па гэтых вучэбных прадметах.

Не дапускаюцца да рэгістрацыі і ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні абітурыенты:

* якія былі зарэгістраваны для ўдзелу ў цэнтралізаваным экзамене, які праводзіцца ў год прахо­джання цэнтралізаванага тэсціравання, па тых вучэбных прадметах, па якіх яны былі зарэгістраваны для ўдзелу ў цэнтралізаваным экзамене, які праводзіцца ў год праходжання цэнтралізаванага тэсціравання;

* з парушэннямі зроку, слыху і апорна-рухальнага апарату, якія не былі зарэгістраваны для ўдзе­лу ў цэнтралізаваным экзамене, які праводзіцца ў год праходжання цэнтралізаванага тэсціравання;

* якія ў год праходжання цэнтралізаванага тэсціравання зас­воілі змест адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі дома і вызвалены ад выніковых выпрабаванняў пасля завяршэння навучання і выхавання на трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Па матэрыялах Pravo.by падрыхтавала Вольга ДУБОЎСКАЯ
Фота з архіва рэдакцыі