Калейдаскоп прафесій

- 14:57Нам пішуць

Выбар прафесіі — адно з найбольш сур’ёзных, важных жыццёвых рашэнняў. 25 красавіка ў нашай школе прайшоў фестываль агітбрыгад “Калейдаскоп прафесій”.

Навучэнцы 9 “А” класа пазнаёмілі прысутных з незвычайнымі прафесіямі: лесапатолаг, сышчык сабак, які гаўкае; чалавек, які пераварочвае пінгвінаў, і г.д., а таксама прарэкламавалі самыя запатрабаваныя прафесіі ў Беларусі.

Навучэнцы 9 “Б” класа запрасілі ўсіх у “Горад майстроў”.

Падлеткі з 10 класа прапанавалі гледачам пазнавальную праграму “Усе работы добрыя — выбірай на густ”, якая, магчыма, дапаможа вызначыць свой шлях у будучыні.

Грамадству патрэбен прафесіянал, які ведае сваю справу, здольны прымаць рашэнні, які ўмее рызыкаваць, шукаць, ствараць. А для таго, каб стаць прафесіяналам, трэба правільна выбраць прафесію, і тады праца будзе ў радасць!

Наталля МІХНЮК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы № 1 Камянца.