Калі хочаш ісці, зрабі першы крок

- 15:00Адукацыйная прастора

Сацыяльна-адукацыйны праект для вучняў старшых класаў velcom YOUTH упэўнена падыходзіць да свайго лагічнага завяршэння. Са ста праектаў, што змагаліся за перамогу, было выбрана 10 лідараў, якія выступяць у фінале. Для большасці ўдзельнікаў гэта не толькі выклік сабе, але і магчымасць пераканаць навакольных, што свет могуць змяніць апантанасць, энтузіязм і вера ў свае сілы.

Лідарамі па колькасці дасланых работ сталі Магілёўскі дзяржаўны абласны лiцэй № 2 і Ліцэй БДУ. Адметнасцю праектаў канкурсантаў з гэтых устаноў стала тое, што ўсе работы звязаны са сферай культуры. Юнакі і дзяўчаты праводзілі Тыдзень роднай мовы, распрацоўвалі інтэрактыўны гід для турыстаў, арганізоўвалі фестываль роднай культуры, стваралі брэнд свайго горада, знаходзілі рашэнне для павышэння гарадской мабільнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Пасля работы над сабой і ўдасканалення сваіх навыкаў у заключны этап конкурсу прайшлі Мікіта Абрамчук (сярэдняя школа № 3 Вілейкі), Хрысціна Байко (гімназія № 16 Мінска), Ілья Баркоўскі (сярэдняя школа № 33 Гомеля), Сяргей Берлін (ліцэй № 1 імя А.С.Пушкіна Брэста), Паліна Мураева (сярэдняя школа № 10 Мінска), Цімафей Стамброўскі і Артур Царыковiч (сярэдняя школа № 11 Слуцка), Юлія Стэфняк (Мінскі дзяржаўны радыётэхнічны каледж), Максім Хамета (гімназія № 33 Мінска) і Анастасія Шор (гімназія № 1 Жодзіна). Школьнікі атрымалі гасцявое запрашэнне наведаць штогадовую канферэнцыю TEDxMinsk. Сёлета яна прайшла 30 сакавіка. Там маладыя людзі сустрэліся з ментарамі. Спецыялісты дапамогуць школьнікам падрыхтавацца да заключнага выступлення, якое вызначыць трох шчасліўчыкаў, што адправяцца на канферэнцыю TEDx у Аўстрыю.

Поўны тэкст матэрыяла чытайце ў Настаўніцкай газеце № 39, 9 красавіка.

Ірына ІВАШКА.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.