Калі смяюцца дзеці, смяецца ўсё наўкол

У піянерскай дружыне імя Мікалая Шуляка Гарадзечанскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна ёсць піянеры і акцябраты. Большыя сябруюць з гітарамі, рукзакамі, з добрымі справамі. Іх жыццё напоўнена рамантыкай. А меншыя сябруюць з мячамі, алоўкамі і фарбамі. Іх жыццё напоўнена гульнёй.

Важатыя 2 класа з піянерскага атрада “Дружныя рабяты” ў першы дзень пасля канікул вырашылі правесці свята “Падарожжа па праменьчыках акцябрацкай зорачкі”. Да мерапрыемства рыхтаваліся даўно: вучылі вершы і песні, прайшлі ўсе этапы квест-гульні “Я не проста дзіця, я ужо — акцябронак!”. Праз гульні і конкурсы замацавалі веды аб акцябрацскіх правілах. Цёплыя словы пажадання быць добрымі, чэснымі, любіць сваю Радзіму, паважаць бацькоў, памятаць гістарычныя карані атрымалі акцябраты ад адміністрацыі ўстановы, а таксама ад старшых сяброў, важатых акцябрацкіх груп. Закончылася свята вясёлым флэшмобам.

Ала БАХАРЭВІЧ,
педагог-арганізатар
Гарадзечанскага ВПК дзіцячы сад — сярэдняя школа Навагрудскага раёна.