Калядныя сустрэчы

- 13:14Нам пішуць

15 студзеня ў Азёрскай дзяржаўнай санаторнай школе-інтэрнаце Гродзенскага раёна прайшло дзівосна цёплае, светлае і радаснае свята – Калядныя сустрэчы. У зале панавала ўзнёслая атмасфера любові, дабра, праўдзівай духоўнасці. Ва ўсіх тых, хто сабраўся ў зале, была магчымасць задумацца аб хрысціянскім разуменні свята, аб духоўным багацці чалавека. Як таго патрабуе фармат свята, адбылося знаёмства з цікавымі людзьмі.

Гэта Наталля Яўгенаўна Сухініна – вядомы журналіст і пісьменніца. У апошнія гады творчасць Сухінінай засяроджана на непарушных хрысціянскіх каштоўнасцях, без якіх наша жыццё становіцца пустым і бессэнсоўным. Гэта старац Паісій Святагорскі (Афонскі), павучанні якога высока духоўныя і нікога не пакінуць абыякавым. Гэта расійскі рэжысёр-аніматар, мастак, прадзюсар Міхаіл Алдашын. Мы ўсе разам паглядзелі вельмі кранальны мультфільм М.Алдашына “Раство”.Штогадовы ўдзельнік нашых Калядных сустрэч настаяцель Храма Святога Духа а/г Азёры пратаіерэй Юрый Пяшко звярнуўся да прысутных з цёплым віншаваннем і добрымі пажаданнямі. Яго словы пра каханне, міласэрнасць, дабрыню пакінулі след у душы кожнага дарослага і дзіцяці, якія прысутнічали на свяце.А якія артысты нашыя дзеці! Яны акунулі гледачоў у атмасферу калядных дзён і народных гулянняў, падрыхтаваўшы яркае і вясёлае тэатралізаванае прадстаўленне “Ішла Каляда калядуючы”, праявіўшы свой талент і выканальніцкае майстэрства. Тут быў і народны абрад калядавання, і варожбы, і народныя гульні, і частаванне ўсіх прысутных у зале блінамі.
Гэтае свята надоўга запомніцца нашым навучэнцам.

Наталля Піцко,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Азёрской дзяржаўнай санаторнай школы-інтэрната Гродзенскага раёна.