Камп’ютарныя гульні дапамаглі дзецям з бедных сем’яў Буэнас-Айрэса павысіць школьную паспяховасць, гаворыцца ў артыкуле навуковага часопіса Proceedings of the National Academy of Sciences (PNAS).
Група навукоўцаў пад кіраўніцтвам Андрэа Голдзіна правяла 10-тыднёвы эксперымент, падчас якога 111 дзяцей ва ўзросце 6-7 гадоў рэгулярна гулялі ў камп’ютарныя гульні, мэтай якіх было павысіць выканаўчыя нейрапсіхалагічныя функцыі (напрыклад, рабочую памяць і кагнітыўны кантроль).
У выніку настаўнікі дзяцей, якія не ведалі пра эксперымент, пацвердзілі: школьнікі значна палепшылі свае адзнакі па такіх прадметах, як “Матэматыка” і “Іспанская мова”. Больш за тое, паспяховасць дзяцей з сацыяльна праблемных сем’яў зраўнялася з паспяховасцю іх равеснікаў, якія жывуць у лепшых умовах і рэгулярна наведваюць школу.