Камсамол, ты ў памяці маёй…

- 16:47Нам пішуць

З нагоды 100-годдзя камсамола актывісты БРСМ ладзяць шмат цікавага. Не засталася ўбаку і пярвічная арганізацыя БРСМ сярэдняй школы № 2 Камянца. Юныя рупліўцы разам з райкамам БРСМ арганізавалі круглы стол “Камсамол, ты ў памяці маёй…”, які сабраў вучняў з устаноў адукацыі Камянца.

Фота да матэрыяла: Камсамол, ты ў памяці маёй…Як вядома, былых камсамольцаў не бывае. Сустрэліся з камсамольскімі актывістамі Камянеччыны. Сярод іх — старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Валянціна Маеўская, загадчыца аддзела мясцовага ЗАГСа Тамара Падлеская, педагог-арганізатар сярэдняй школы № 2 Камянца Таццяна Гачачка і інш.

Фота да матэрыяла: Камсамол, ты ў памяці маёй…Цікава было даведацца ад старшыні раённага аб’яднання ФПБ Аксаны Высагроцкай пра тое, як на Камянеччыне адраджалася дзейнасць маладзёжнай арганізацыі. Сакратар райкама БРСМ Марына Слуцкая заклікала моладзь да актыўнай жыццёвай пазіцыі і карысных спраў. Першы сакратар школьнай пярвічнай арганізацыі БРСМ Ганна Арабейка разам з Ягорам Калтунчыкам прагартала старонкі камсамольскага руху, Настасся Карпыза азнаёміла з выстаўкай-экспазіцыяй “Камсамольскі экспанат”, дзе былі прадстаўлены атрыбутыка і фотаздымкі камсамольскага жыцця школы ў 70—80-х гадах мінулага стагоддзя.

Пра дзейнасць “пярвічкі” расказалі актывісты БРСМ. Педагог-арганізатар Рыта Падлеская правяла пераклічку пакаленняў, падчас якой актывісты УЛКСМБ і БРСМ адказвалі на пытанні па гісторыі гэтых арганізацый. Напрыканцы праглядзелі ролік пра карысныя справы школьнікаў.

Рыта ПАДЛЕСКАЯ,
педагог-арганізатар сярэдняй школы № 2 Камянца.