Канчатковых дамоўленасцей можна дасягнуць толькі з удзелам усіх бакоў канфлікту

- 12:28Інфармацыйная гадзіна

Перагаворы па Украіне важныя як у фармаце “нармандскай чацвёркі”, так і трохбаковай кантактнай групы. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

“Дамовіліся, што будзе прадоўжана работа як у “нармандскім фармаце”, на ўзроўні экспертаў, юрыстаў, ваенных экспертаў, дыпламатычных прадстаўнікоў, так і ў кантактнай групе і яе падгрупах, таму што без гэтага фармату рашэнне канчаткова прыняць немагчыма. Толькі там, дзе прадстаўлены ўсе бакі канфлікту (кіеўскі ўрад і прадстаўнікі Данецка і Луганска), можна заключаць канчатковыя дамоўленасці”, — сказаў міністр.

Сяргей Лаўроў адзначыў, што работа эканамічнай падгрупы кантактнай групы, у якой вырашаюцца важныя пытанні, як водазабеспячэнне, фактычна заблакіравана і гэтая падгрупа са жніўня ні разу не збіралася. “Наша сённяшняе агульнае рашэнне, што гэтая падгрупа па эканоміцы павінна неадкладна аднавіць сваю работу і вырашыць тыя пытанні, якія стаяць на парадку дня”, — заявіў міністр.

Адказваючы на адно з пытанняў, Сяргей Лаўроў таксама заявіў, што цяпер аб стварэнні ваенізаванай місіі АБСЕ на ўсходзе Украіны размовы не ідзе. “Такой неабходнасці не існуе. Сёння ніхто ні аб ваенізаванай місіі АБСЕ, ні аб якой-небудзь іншай структуры, не думае”, — сказаў ён.