Канікулы… у дзіцячым садзе

- 17:57Нам пішуць

Штогод у апошні тыдзень сакавіка ў нашай дашкольнай установе вясновыя канікулы. Гэта значыць, адмяняюцца заняткі, звязаныя з разумовай дзейнасцю. На першым месцы — забавы, гульні і актыўны адпачынак.

Кожны дзень для нашых дзетак стаў асаблівы, напоўнены разнастайнымі цікавымі мерапрыемствамі. Гэта экскурсіі ў парк і па родным горадзе. Дзеці пашырылі ўяўленні пра славутасці родных мясцiн, вучыліся арыентавацца, знаёміліся з роднай прыродай і архітэктурай малой радзімы. Выхаванцы сярэдніх груп напярэдадні Міжнароднага дня дзіцячай кнігі наведалі бібліятэку, дзе супрацоўнікі прадставілі разнастайную дзіцячую літаратуру. Усім спадабаліся вясёлыя эстафеты “Мы са спортам сябруем”, “Кожная хвілінка ў дзіцячым садзе для здароўя”, праведзеныя ў рамках тыдня здароўя. Атрымалі зарад станоўчых эмоцый. Выхаванцы старэйшай групы ўдзельнiчалi ў фальклорным свяце “Гуканне вясны”. Не менш цікавай была i сапраўдная дыскатэка з гульнямі, жартамі і танцамі.

Канікулы ў дзіцячым садзе не менш важныя, чым школьныя. Бо гэта адпачынак ад разумовых і псіхалагічных нагрузак.

Наталля ПАРАШКОВА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі ясляў-сада № 3 Круглага Магілёўскай вобласці.